Кафедра філасофіі і эканомікі

Кафедра філасофіі як самастойная структурная адзінка з’явілася ў 1979 г. пры падзеле кафедры філасофіі і палітэканоміі на дзве самастойныя. Апошняя кафедра з’явілася ў выніку падзела ў 1956 г. кафедры асноў марксізму-ленінізму.

Кафедра эканомікі і кіравання створана 1 верасня 2004 года і ўваходзіла ў склад юрыдычнага факультэта. Кафедра забяспечвала выкладанне дысцыплін студэнтам спецыяльнасцей «Бізнес-адміністраванне» і «Эканоміка», выкладанне асобных дысцыплін студэнтам усіх факультэтаў універсітэта.

Кафедра філасофіі і эканомікі створана 01.09.2020 года на аснове пастановы Савета ўніверсітэта ад 30.06.2020 (пратакол № 11) і ў адпаведнасці з загадам рэктара ад 02.07.2020 № 352 «Аб аб’яднанні кафедраў юрыдычнага факультэта шляхам аб’яднання кафедры філасофіі і кафедры эканомікі і кіравання».