Праграма «Запрошаны прафесар»

Дзяржаўная праграма «Запрошаны прафесар» рэалізуецца ў рамках Дзяржаўнай праграмы «Адукацыя і моладзевая палітыка» на 2016–2020 годы (далей – Дзяржаўная праграма), якая накіравана на комплекснае рашэнне актуальных задач развіцця ўсіх узроўняў адукацыі, у тым ліку развіццё асноўнага (дашкольнай, агульнай сярэдняй, спецыяльнай, прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай) узроўню адукацыі, дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, дадатковай адукацыі дарослых, а таксама на ўдасканаленне моладзевай палітыкі.

Мэтамі Дзяржаўнай праграмы з’яўляюцца павышэнне якасці і даступнасці адукацыі ў адпаведнасці з патрэбамі інавацыйнай эканомікі, патрабаваннямі інфармацыйнага грамадства, адукацыйнымі запытамі грамадзян, развіццё патэнцыялу моладзі і яе далучэнне да грамадска карыснай дзейнасці.

У Рэспубліцы Беларусь у рамках Дзяржаўнай праграмы за кошт грашовых сродкаў рэспубліканскага бюджэту рэалізуюцца мерапрыемствы, накіраваныя на далейшую інтэрнацыяналізацыю вышэйшай адукацыі, нарошчванне экспарту адукацыйных паслуг, павышэнне канкурэнтаздольнасці і прэстыжнасці прафесійнай падрыхтоўкі ва ўстановах вышэйшай адукацыі краіны:

  • арганізацыя абавязковай стажыроўкі выкладчыкаў агульнапрафесійных і спецыяльных дысцыплін у арганізацыях, у тым ліку за мяжой;
  • прыцягненне вядучых спецыялістаў, у тым ліку замежных, для чытання лекцый ва ўстановах вышэйшай адукацыі з улікам інавацыйных дасягненняў у адпаведных галінах ведаў;
  • накірунак перспектыўных магістрантаў на навучанне ў вядучых замежных вучэбна-даследчых цэнтрах па прыярытэтных накірунках развіцця галін эканомікі.

У рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы на 2016–2020 гады прымае актыўны ўдзел і БрДУ імя А. С. Пушкіна.

У рамках рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту ў 2016 годзе для ажыццяўлення адукацыйнага працэсу ва ўніверсітэце прыцягваліся вядучыя спецыялісты замежных устаноў вышэйшай адукацыі:

  • загадчык кафедры матэматычнай фізікі Кіеўскага нацыянальнага ўніверсітэта імя Тараса Шаўчэнкі, доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар Самойленка Валерый Рыгоравіч прачытаў спецкурс «Ураўненне Картэвега-дэ Фрыза і яго прыкладанні ў матэматыцы і фізіцы» для студэнтаў фізіка-матэматычнага факультэта;
  • дацэнт кафедры агульнай і малекулярнай генетыкі Вучэбна-навуковага цэнтра «Інстытут біялогіі» Кіеўскага нацыянальнага ўніверсітэта імя Тараса Шаўчэнкі Казярэцкая Ірына Анатольеўна прачытала курс лекцый па папуляцыйнай генетыцы з прадстаўленнем вынікаў сучасных сусветных даследаванняў па генетыцы дразафілы студэнтам біялагічнага факультэта;
  • доктарам педагагічных навук, прафесарам, загадчыкам кафедры педагогікі Вышэйшай дзяржаўнай прафесійнай школы ў Хелме Пятром Мазурам былі праведзены навучальныя заняткі па праблемах мадэрнізацыі метадаў навучання і выхавання ў сучаснай школе для студэнтаў сацыяльна-педагагічнага факультэта;
  • доктар геаграфічных навук, загадчык кафедры краіназнаўства і турызму Кіеўскага нацыянальнага ўніверсітэта імя Тараса Шаўчэнкі Любіцава Вольга Аляксандраўна прачытала лекцыі студэнтам геаграфічнага факультэта.

У рамках рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту ў 2017 годзе для ажыццяўлення адукацыйнага працэсу ва ўніверсітэце прыцягваліся вядучыя спецыялісты замежных устаноў вышэйшай адукацыі:

  • прафесар Віленскага ўніверсітэта доктар геаграфічных навук, прафесар Чяснулявічус Альгімантас Антонавіч прачытаў студэнтам геаграфічнага факультэта спецыяльнасці “Геаграфія (навукова-педагагічная дзейнасць)” курс лекцый па тэме “Ужыванне графічных камп'ютарных праграм для складання геаграфічных карт”; студэнты атрымалі магчымасць пазнаёміцца з асаблівасцямі складання і зместу тэматычных карт на прыкладзе Нацыянальнага атласа Літвы (А. Чяснулявічус з'яўляецца адным з аўтараў названага атласа); асаблівая ўвага была адведзена картаграфічнаму метаду даследавання, які з'яўляецца "скразным" у геаграфіі; студэнты атрымалі ўяўленне аб новых геаінфармацыйных падыходах і пытаннях выкарыстання тэматычных карт;
  • загадчык кафедры гісторыі Цэнтральнай і Усходняй Еўропы гісторыка-сацыялагічнага факультэта Універсітэта ў Беластоку, прафесар Антоні Мірановіч прачытаў студэнтам гістарычнага факультэта спецыяльнасці “Гісторыя (рэлігій)” курс лекцый па тэме “Выбраныя праблемы па гісторыі хрысціянства ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе”; лектар, які з'яўляецца аўтарытэтным спецыялістам па гісторыі хрысціянства ў цэнтральна- і ўсходнееўрапейскім рэгіёне ў Польшчы і за мяжой, падчас лекцыйнага курса азнаёміў студэнтаў з найноўшымі дасягненнямі замежнай гістарычнай навукі, вынікамі ўласных даследаванняў; атрыманыя веды сталі істотным дадаткам для паспяховага вывучэння студэнтамі прадметаў па цэлым шэрагу дысцыплін па гісторыі рэлігій;
  • прафесар Каталіцкага ўніверсітэта г. Лёвэн (Бельгія) Марк Ван Хюле прачытаў студэнтам фізіка-матэматычнага факультэта спецыяльнасці «Прыкладная матэматыка» курс лекцый на англійскай мове па тэме «Computational neuroscience» («Матэматыка і вылічальная тэхніка ў неўралогіі»); упершыню ў Беларусі для студэнтаў прачытаны курс лекцый па ўжыванні матэматыкі, вылічальных метадаў і праграмавання ў неўралогіі адным са стваральнікаў электраэнцэфалографа, прыбора які адсочвае ваганні электрычнай актыўнасці мозгу, з дапамогай якога людзі могуць сілай думкі друкаваць тэкст (сігналы электрычнай актыўнасці мозгу, запісаныя прыборам, праз USB-порт перадаюцца ў кампутар, дзе яны расшыфроўваюцца з дапамогай спецыяльнага праграмнага забеспячэння).

У рамках рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту ў 2018 годзе для ажыццяўлення адукацыйнага працэсу ва ўніверсітэце прыцягваліся вядучыя спецыялісты замежных устаноў вышэйшай адукацыі:

  • прафесар, доктар педагагічных навук, дэкан факультэта псіхалогіі і сацыялогіі Усходнееўрапейскага нацыянальнага ўніверсітэта імя Лесі Украінкі (Украіна) Вірна Жанна Пятроўна правяла вучэбныя заняткі для студэнтаў сацыяльна-педагагічнага факультэта ўніверсітэта;
  • прафесар, доктар геаграфічных навук, загадчык кафедры геаграфіі Інстытута экалогіі і геаграфіі Сібірскага федэральнага ўніверсітэта (Расія) Ямскіх Галіна Юр'еўна правяла вучэбныя заняткі па тэме «Палеаграфія: глабальныя і рэгіянальныя падзеі» для студэнтаў геаграфічнага факультэта;
  • прафесар кафедры прагісторыі Інстытута археалогіі Універсітэта ў Лодзі (Польшча) Радаслаў Яняк прачытаў лекцыйны курс па археалогіі Цэнтральнай і Усходняй Еўропы для студэнтаў гістарычнага факультэта.

У рамках рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту ў 2019 годзе для ажыццяўлення адукацыйнага працэсу ва ўніверсітэце прыцягваліся вядучыя спецыялісты замежных устаноў вышэйшай адукацыі:

  • доктар геалагічных навук (кандыдат геаграфічных навук), дацэнт, загадчык аддзела карысных выкапняў Інстытута геалагічных навук НАН Украіны Рэмезава Алена Аляксандраўна, курс лекцый для студэнтаў геаграфічнага факультэта па тэме «Палеагеамарфалагічны аналіз і рэканструкцыі рэльефу Палесся. Рэльеф Украінскага і Беларускага палесся» ў рамках дысцыплін «Геамарфалогія», «Геаграфія Беларусі»;
  • доктар філалагічных навук, прафесар, загадчык кафедры замежнай літаратуры, тэорыі літаратуры і славянскай філалогіі Чарнавіцкага нацыянальнага ўніверсітэта імя Юрыя Федзькавіча Чарвінская Вольга Аляксандраўна, курс лекцый для студэнтаў філалагічнага факультэта па тэме "Аргументы формы" ў рамках дысцыплін "Уводзіны ў літаратураводства", "Тэорыя літаратуры", "Гісторыя замежнай літаратуры", "Літаратура блізкага замежжа".

У рамках рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту ў 2021 годзе для ажыццяўлення адукацыйнага працэсу ва ўніверсітэце прыцягваліся вядучыя спецыялісты замежных устаноў вышэйшай адукацыі:

  • загадчык кафедры фізічнай рэабілітацыі, масажу і аздараўленчай фізічнай культуры ім. І.М. Саркізава-Серазіні Расійскага ўніверсітэта спорту «ДЦОЛІФК» (г. Масква), віцэ-прэзідэнт Нацыянальнай асацыяцыі фізічнай тэрапіі Расіі, кандыдат педагагічных навук, дацэнт Святлана Анатольеўна Ткачэнка; чытанне лекцый па лячэбнай фізічнай культуры і фізічнай рэабілітацыі для студэнтаў факультэта фізічнага выхавання і турызму спецыяльнасці "Фізічная культура" са спецыялізацыямі "Асновы ЛФК" і "Фізкультурна-аздараўленчая і турысцка-рэкрэацыйная дзейнасць";
  • дэкан факультэта адаптыўнай фізкультуры, рэкрэацыі і турызму Расійскага ўніверсітэта спорту «ДЦОЛІФК» (г. Масква), прафесар кафедры спартыўнай медыцыны, доктар біялагічных навук, дацэнт Аляксандр Барысавіч Мірошнікаў; чытанне лекцый па спартыўнай медыцыне і спартыўнай нутрыцыалогіі для студэнтаў факультэта фізічнага выхавання і турызму спецыяльнасці "Фізічная культура".

У рамках рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту ў 2022 годзе для ажыццяўлення адукацыйнага працэсу ва ўніверсітэце прыцягваліся вядучыя спецыялісты замежных устаноў вышэйшай адукацыі:

  • доктар філалагічных навук, прафесар кафедры агульнага і славяна-рускага мовазнаўства Валгаградскага дзяржаўнага сацыяльна-педагагічнага ўніверсітэта, выкладчык Царыцынскага праваслаўнага ўніверсітэта Васіль Іванавіч Супрун, чытанне лекцый па славянскім мовазнаўстве для студэнтаў III і IV курсаў спецыяльнасцяў «Руская філалогія» і «Беларуская філалогія» факультэта;
  • прафесар кафедры педагогікі пачатковай і дашкольнай адукацыі ДУА ВА МА «Дзяржаўны гуманітарна-тэхналагічны ўніверсітэт» Маер Аляксей Аляксандравіч, чытанне лекцый для студэнтаў сацыяльна-педагагічнага факультэта.

У рамках рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту ў 2023 годзе для ажыццяўлення адукацыйнага працэсу ва ўніверсітэце прыцягваліся вядучыя спецыялісты замежных устаноў вышэйшай адукацыі:

  • загадчык кафедры «Будаўнічыя канструкцыі, будынкі і збудаванні», прафесар Пецярбургскага дзяржаўнага ўніверсітэта шляхоў зносін Імператара Аляксандра І Пегін Павел Анатольевіч, чытанне лекцый для студэнтаў спецыяльнасці «Урбаналогія і сіці-менеджмент»;
  • дацэнт кафедры лагапедыі Інстытута спецыяльнай адукацыі і псіхалогіі Маскоўскага гарадскога педагагічнага ўніверсітэта Філатава Ірына Аляксандраўна, чытанне лекцый для студэнтаў сацыяльна-педагагічнага факультэта спецыяльнасці «Лагапедыя».

У рамках рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту ў 2024 годзе для ажыццяўлення адукацыйнага працэсу ва ўніверсітэце прыцягваліся вядучыя спецыялісты замежных устаноў вышэйшай адукацыі:

  • прафесар кафедры біягеаграфіі Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя М.У. Ламаносава Раманаў Аляксей Анатольевіч, чытанне лекцый для студэнтаў I курса спецыяльнасці «Урбаналогія і сіці-менеджмент»;
  • загадчык кафедры горадабудаўніцтва ФДБАУ ВА «Нацыянальны даследчы Маскоўскі дзяржаўны будаўнічы ўніверсітэт» Даніліна Ніна Васільеўна, чытанне лекцый для студэнтаў спецыяльнасці «Урбаналогія і сіці-менеджмент»;
  • дацэнт кафедры лагапедыі Інстытута спецыяльнай адукацыі і псіхалогіі ДАУА ВА «Маскоўскі гарадскі педагагічны ўніверсітэт» Салаўёва Ірына Леанідаўна, чытанне лекцый для студэнтаў сацыяльна-педагагічнага факультэта «Уключэнне ў бесперапынную інклюзіўную адукацыю дзяцей з сэнсарнымі парушэннямі».