Сацыяльна-педагагічны факультэт быў утвораны ў лютым 1984 года (першапачатковая яго назва – факультэт дашкольнага выхавання).
Навучанне студэнтаў вядзецца па наступных спецыяльнасцях:
- на I ступені
- “Дашкольная адукацыя”,
- “Сацыяльная праца” (сацыяльна-псіхалагічная дзейнасць і сацыяльна-педагагічная дзейнасць),
- “Лагапедыя”,
- “Сацыяльная педагогіка”,
- на II ступені (магістратура)
- “Навукова-педагагічная дзейнасць”
У структуры факультэта тры кафедры:
- кафедра сацыяльнай педагогікі і псіхалогіі,
- кафедра спецыяльных педагагічных дысцыплін,
- кафедра педагогікі.
Усяго на факультэце працуюць 39 выкладчыкаў: 27 з іх маюць вучоныя ступені і званні (9 прафесары, 18 дацэнтаў).
На факультэце функцыянуе 2 навуковыя школы:
- “Практычная псіхалогія дзяцінства” (навуковы кіраўнік: прафесар Валітава I. Я.)
- “Псіхалогія пазнавальнага суб’екта” (навуковы кіраўнік: Мядзведская А. І.)
Сацыяльна-педагагічны факультэт – гэта дружная каманда выкладчыкаў і студэнтаў – будучых выхавальнікаў устаноў дашкольнай адукацыі, настаўнікаў-лагапедаў, спецыялістаў па сацыяльнай рабоце; гэта магчымасць рэалізаваць свае даследчыя здольнасці ў складзе студэнцкіх навуковых аб’яднанняў; гэта займальны і яркі вольны час; гэта актыўны ўдзел у Клубе валанцёраў “Акадэмія добраахвотніцтва”.
Студэнты факультэта займаюць лідарскія пазіцыі ў конкурсах рознага ўзроўню: конкурсе творчасці першакурснікаў “Арт-сесія”, адкрытым універсітэцкім конкурсе чытальнікаў “Таямніцы слова і думкі”, конкурсах “Студэнт года” і “Лепшая вучэбная група”, КВЗ. Факультэт багаты на традыцыі – конкурсы педагагічнага майстэрства, калядныя паказы для дзяцей студэнтаў і выкладчыкаў, дабрачынныя акцыі ў дзіцячых цэнтрах, дамах і бальніцах, фальклорныя святы.
Створаны ўмовы для ўдзелу студэнтаў у навуковых студэнцкіх канферэнцыях рознага ўзроўню. Брэндавымі мерапрыемствамі, у якіх студэнты прымаюць актыўны ўдзел, з’яўляюцца штогадовыя рэспубліканскія навукова-практычныя канферэнцыі студэнтаў і магістрантаў “Прафесійнае суправаджэнне развіцця асобы”, “Адукацыйнае асяроддзе як фактар фарміравання агульнай і прафесійнай культуры асобы”; універсітэцкія студэнцкія навукова-практычныя канферэнцыі “Асоба і соцыум: праблемы ўзаемадзеяння”, “Групы сацыяльнай рызыкі: сацыяльна-маральнае, псіхалагічнае, псіхічнае і фізічнае здароўе”. У Дні студэнцкай навукі, якія штогод праводзяцца 20–30 красавіка, праходзіць шмат разнапланавых мерапрыемстваў: конкурсы навуковых эсэ, інтэлектуальныя конкурсы, канферэнцыі, выставы студэнцкіх навукова-даследчых праектаў, навукова-практычныя семінары з улікам магчымасцяў студэнтаў розных курсаў, іх спецыяльнасцяў. Студэнты факультэта маюць магчымасць публікаваць свае даследаванні ў зборніках матэрыялаў канферэнцый не толькі нашага ўніверсітэта, але і іншых універсітэтаў Рэспублікі Беларусь, а таксама ўніверсітэтаў Польшчы, Расійскай Федэрацыі, Украіны, Казахстана. Навукова-даследчая праца студэнтаў ажыццяўляецца ў 14 студэнцкіх навукова-даследчых аб’яднаннях.