Сімволіка ўніверсітэта

Выявы афіцыйных геральдычных знакаў універсітэта

Эмблема ўяўляе сабой стылізаваную выяву фрагмента Холмскіх варот легендарнай Брэсцкай крэпасці. Ніжняя частка эмблемы асацыюецца з лацінскай літарай «U» –  першай літарай у слове «ўніверсітэт».

Цёмна-чырвоны колер акантоўкі малюнка з'яўляецца каляровым кодам шматгадовай гісторыі ўніверсітэта, якая пачалася пасля Вялікай Айчыннай вайны, у перыяд, калі перад цывілізацыяй стала задача вяртання да свету духоўнасці, культуры, а веды зноў станавіліся прызнанай каштоўнасцю эпохі.

У цэнтры малюнка фрагмента Холмскіх варот на жоўтым фоне – стылізаваная зялёная фігурка з чырвоным кругам зверху, якая сімвалізуе адначасова і маладосць, і квітнеючую расліну, і разгорнутую кнігу.

Спампаваць эмблему


Сцяг уяўляе сабой прамавугольнае палотнішча белага колеру з суадносінамі бакоў 1:2. Белы колер сімвалізуе чысціню намераў і адносін удзельнікаў адукацыйнага працэсу.

У цэнтры Сцяга размешчана эмблема ўніверсітэта. Эмблему абрамляе надпіс: над эмблемай –  «Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт», пад эмблемай –  «імя А.С. Пушкіна».

Спампаваць сцяг

 


 

Гiмн Берасцейскага ўнiверсiтэта

Вершы Ст.Р. Рачэўскага

Музыка А.У. Шамятухі

 

З любоўю i верай, пад сонцам i ветрам,

Сагрэўшы старонкi нялiчаных кнiг,

Агонь Берасцейскi калыша паветра

Свяшчэнных навукаў i ведаў тваiх.

 

О бацька, заступнiк, суддзя справядлiвы,

I нам, i табе – запавет:

Яднай i вучы нас, настаўнiк руплiвы,

Жывi, наш унiверсiтэт!

 

Як жылка на скронi i з радасцi – сэрца,

Ля шчодрых палеткаў i мiлых гаëў,

Ля пушчы адвечнай так хораша б’ецца

Крыніца святая – сумленне тваë!

 

Вяртаецца ранак на гонi Палесся,

Пагодлiвы будзень iзноў настае,

Над светам гучыць твая годная песня,

Мы шчыра пяëм яе – дзецi твае!

Барановичский государственный университет
Белорусская государственная академия искусств
Белорусская медицинская академия последипломного образования
Белорусский государственный медицинский университет
Белорусский государственный университет транспорта
Белорусский государственный экономический университет
Брестская областная библиотека имени М. Горького
Витебский государственный ордена Дружбы народов медицинский университет
Витебский государственный технологический университет
Витебский государственный университет имени П. М. Машерова
Гомельский государственный технический университет имени П. О. Сухого
Гродненский государственный университет имени Я.Купалы
Университет гражданской защиты МЧС Беларуси
Могилевский государственный университет имени А. А. Кулешова
Белорусский государственный университет пищевых и химических технологий
Мозырский государственный педагогический университет имени И. П. Шамякина
Академия Министерства внутренних дел Республики Беларусь
Белорусская ассоциация студенческого спорта