vk

Сацыяльна-педагагічны факультэт быў утвораны ў лютым 1984 года (першапачатковая яго назва – факультэт дашкольнага выхавання).

Навучанне студэнтаў вядзецца па наступных спецыяльнасцях:

  • на I ступені
    • “Дашкольная адукацыя”,
    • “Сацыяльная праца” (сацыяльна-псіхалагічная дзейнасць і сацыяльна-педагагічная дзейнасць),
    • “Лагапедыя”,
    • “Сацыяльная педагогіка”,
  • на II ступені (магістратура)
    • “Навукова-педагагічная дзейнасць”

У структуры факультэта тры кафедры:

  • кафедра сацыяльнай педагогікі і псіхалогіі,
  • кафедра спецыяльных педагагічных дысцыплін,
  • кафедра педагогікі.

Усяго на факультэце працуюць 39 выкладчыкаў: 27 з іх маюць вучоныя ступені і званні (9 прафесары, 18 дацэнтаў).

На факультэце функцыянуе 2 навуковыя школы:

  • “Практычная псіхалогія дзяцінства” (навуковы кіраўнік: прафесар Валітава I. Я.)
  • “Псіхалогія пазнавальнага суб’екта” (навуковы кіраўнік: Мядзведская А. І.)

Сацыяльна-педагагічны факультэт – гэта дружная каманда выкладчыкаў і студэнтаў – будучых выхавальнікаў устаноў дашкольнай адукацыі, настаўнікаў-лагапедаў, спецыялістаў па сацыяльнай рабоце; гэта магчымасць рэалізаваць свае даследчыя здольнасці ў складзе студэнцкіх навуковых аб’яднанняў; гэта займальны і яркі вольны час; гэта актыўны ўдзел у Клубе валанцёраў “Акадэмія добраахвотніцтва”.

Студэнты факультэта займаюць лідарскія пазіцыі ў конкурсах рознага ўзроўню: конкурсе творчасці першакурснікаў “Арт-сесія”, адкрытым універсітэцкім конкурсе чытальнікаў “Таямніцы слова і думкі”, конкурсах “Студэнт года” і “Лепшая вучэбная група”, КВЗ. Факультэт багаты на традыцыі  – конкурсы педагагічнага майстэрства, калядныя паказы для дзяцей студэнтаў і выкладчыкаў, дабрачынныя акцыі ў дзіцячых цэнтрах, дамах і бальніцах, фальклорныя святы.

Створаны ўмовы для ўдзелу студэнтаў у навуковых студэнцкіх канферэнцыях рознага ўзроўню. Брэндавымі мерапрыемствамі, у якіх студэнты прымаюць актыўны ўдзел, з’яўляюцца штогадовыя рэспубліканскія навукова-практычныя канферэнцыі студэнтаў і магістрантаў “Прафесійнае суправаджэнне развіцця асобы”, “Адукацыйнае асяроддзе як фактар фарміравання агульнай і прафесійнай культуры асобы”; універсітэцкія студэнцкія навукова-практычныя канферэнцыі “Асоба і соцыум: праблемы ўзаемадзеяння”, “Групы сацыяльнай рызыкі: сацыяльна-маральнае, псіхалагічнае, псіхічнае і фізічнае здароўе”. У Дні студэнцкай навукі, якія штогод праводзяцца 20–30 красавіка, праходзіць шмат разнапланавых мерапрыемстваў: конкурсы навуковых эсэ, інтэлектуальныя конкурсы, канферэнцыі, выставы студэнцкіх навукова-даследчых праектаў, навукова-практычныя семінары з улікам магчымасцяў студэнтаў розных курсаў, іх спецыяльнасцяў. Студэнты факультэта маюць магчымасць публікаваць свае даследаванні ў зборніках матэрыялаў канферэнцый не толькі нашага ўніверсітэта, але і іншых універсітэтаў Рэспублікі Беларусь, а таксама ўніверсітэтаў Польшчы, Расійскай Федэрацыі, Украіны, Казахстана. Навукова-даследчая праца студэнтаў ажыццяўляецца ў 14 студэнцкіх навукова-даследчых аб’яднаннях.

Принадлежность к структурным подразделениям: 
Принадлежность к структурным подразделениям: 

I ступень

  • дзённая форма атрымання адукацыі:
    • 6-05-0114-01 Сацыяльна-педагагічная і псіхалагічная адукацыя (4 гады)
    • 6-05-0112-01 Дашкольная адукацыя з прафілізацыяй «Практычная псіхалогія» (4 гады)
    • 7-07-0114-01 Спецыяльная і інклюзіўная адукацыя з прафілізацыяй «Лагапедыя» (5 гадоў)
  • завочная форма атрымання адукацыі:
    • 6-05-0114-01 Сацыяльна-педагагічная і псіхалагічная адукацыя (5 гадоў)
    • 6-05-0112-01 Дашкольная адукацыя з прафілізацыяй «Практычная псіхалогія» (5 гадоў)
    • 7-07-0114-01 Спецыяльная і інклюзіўная адукацыя з прафілізацыяй «Лагапедыя» (6 гадоў)
Принадлежность к структурным подразделениям: 
vk

Адрас

224665 Беларусь, Брэст, вул. Міцкевіча, 28, каб. 128, 130

Тэлефон

(+375 162) 21-63-68,
(+375 162) 21-63-23

E-mail

soc-ped@brsu.by

Принадлежность к структурным подразделениям: