Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя маладых вучоных

15 мая 2020 года праводзіцца XXII Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя маладых вучоных.

Адрас 224016, г. Брэст, б-р Касманаўтаў, 21, БрДУ імя А. С. Пушкіна
Тэлефоны +375 (162) 21-92-43, +375 (33) 355-97-10 (адказны сакратар – Ільютчык Анастасія Іванаўна)
E-mail inovac@brsu.by

Да ўдзелу запрашаюцца маладыя навукоўцы (да 30 гадоў, якія не маюць вучонай ступені), што атрымалі самастойныя навуковыя вынікі, вартыя публікацыі. Публікацыі – па выніках выступленняў на секцыйных пасяджэннях. Удзел у канферэнцыі бясплатны. Рабочыя мовы канферэнцыі – руская, беларуская.

Для ўдзелу ў канферэнцыі неабходна адправіць да 10 красавіка 2020 г. у раздрукаваным варыянце (абавязкова) (па паштовым штэмпелі):

  • матэрыялы, падпісаныя аўтарам і навуковым кіраўніком (заверыць подпіс кіраўніка)
  • заяўку (на кожнага суаўтара – асобна)

У выглядзе прымацаванага файла накіроўваць на e-mail: inovac@brsu.by (абавязкова запрасіць пацверджанне прачытання) толькі матэрыялы. Назва файла павінна ўтрымліваць прозвішча, нумар секцыі, абрэвіятуру ўстановы, напрыклад: Петров_3_БрГУ.doc  або Петров_Сидоров_3_БрГУ.doc

Ад кожнага аўтара/суаўтара прымаюцца толькі адны матэрыялы. Колькасць суаўтараў – не больш за два.

Усе матэрыялы рэцэнзуюцца. Крытэрыі адбору – навізна, навуковая, метадычная, практычная значнасць тэмы. Адхіленыя матэрыялы не вяртаюцца. Аўтары матэрыялаў, якія атрымалі станоўчую рэцэнзію, будуць запрошаныя для ўдзелу ў канферэнцыі.

Напрамкі канферэнцыі

  • Прырода, насельніцтва, гаспадарка
  • Фізіка і астрафізіка
  • Псіхалогія
  • Сучасныя метады і тэхналогіі матэматыкі і інфарматыкі
  • Сучасныя праблемы біялогіі і хіміі
  • Актуальныя праблемы эканомікі і права
  • Гісторыя, гістарыяграфія, крыніцазнаўства
  • Актуальныя праблемы мовазнаўства і літаратуразнаўства
  • Фізічная культура, спорт і алімпійскі рух
  • Актуальныя праблемы педагогікі

Аргкамітэт

Старшыня аргкамітэта
Будзько А. Я. кандыдат фізіка-матэматычных навук, дацэнт, прарэктар па навуковай працы
Члены аргкамітэта
Манахаў В. С. доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар, прафесар кафедры алгебры і геаметрыі ГДУ імя Францыска Скарыны;
Новікаў С. Я. кандыдат гістарычных навук, дацэнт, загадчык кафедры гісторыі сусветнай культуры і турызму Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта;
Плакс Д. П. кандыдат геолага-мінералагічных навук, дацэнт кафедры горных работ Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта;
Сальнікава К. Г. кандыдат філалагічных навук, дацэнт, намеснік дэкана па навуковай працы факультэта замежных моў;
Бурык А. А. кандыдат гістарычных навук, дэкан гістарычнага факультэта;
Займіст Г. I. кандыдат філасофскіх навук, дацэнт, намеснік дэкана па навуковай працы юрыдычнага факультэта.