Лекцыя Бруса Андэрсана пра Брэсцкую Біблію

6 снежня 2019 г. на гістарычным факультэце з лекцыяй «Прадмовы і каментары да Брэсцкай Бібліі 1563 г. з тэалагічнага і сацыяльнага пунктаў гледжання» выступаў доктар навук Брус Андэрсан (Мідлсекскі ўніверсітэт, г. Лондан, Вялікабрытанія). Яе арганізацыйную падтрымку забяспечыў Інстытут гісторыі НАН Беларусі. Лекцыя пра адзін з вядомых гісторыка-культурных сімвалаў тысячагадовага Брэста – Брэсцкую Біблію – выклікала вялікі інтарэс з боку студэнтаў і выкладчыкаў, завяршылася цікавай дыскусіяй.

Брус Андэрсан наведвае Беларусь з 2001 г. Ён з’яўляецца вядомым спецыялістам у Вялікабрытаніі па гісторыі Рэфармацыі ў Вялікім Княстве Літоўскім. У 2014 г. абараніў у цэнтры місіянерскіх даследаванняў пры Оксфардскім універсітэце дысертацыю, прысвечаную філасофскай спадчыне Андрэя Воляна, грамадска-палітычнага дзеяча ВКЛ і ідэолага Рэфармацыі.

На гістарычным факультэце ўжо сталі добрай традыцыяй лекцыі вядучых спецыялістаў замежных ВНУ і навуковых цэнтраў. Сярод выступоўцаў папярэдніх гадоў быў доктар хабілітаваны Пётр Ціхарацкі (г. Вроцлаў, Польшча) з лекцыяй «Палессе і яго жыхары ў вачах палякаў міжваеннага часу (1920–30-х гг.)». У 2017 г. прафесар Антоній Мірановіч (г. Беласток, Польшча) прачытаў курс лекцый па тэме «Выбраныя праблемы па гісторыі хрысціянства ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе», а ў 2018 г. прафесар Радаслаў Яняк (г. Лодзь, Польшча) выступаў з курсам лекцый «Актуальныя пытанні археалогіі бронзавага і жалезнага вякоў цэнтральнай Еўропы». Гістарычны факультэт і надалей плануе запрашаць вядучых замежных спецыялістаў для чытання лекцый па актуальных праблемах айчыннай і сусветнай гісторыі, рэлігіязнаўства і археалогіі.

У час лекцыі Бруса Андэрсана выкарыстоўваўся рарытэтны экзэмпляр Брэсцкай Бібліі – нямецкае рэпрынтнае выданне 2001 г., якое падаравалі бібліятэцы ўніверсітэта пратэстанцкія пастары г. Брэста Сяргей Брыштэль (Царква евангельскіх хрысціян-баптыстаў «Адраджэнне») і Аляксандр Барысюк (Царква евангельскіх хрысціян-баптыстаў «Выратаванне»).

Гістарычны факультэт

Падзяліцца:

Барановичский государственный университет
Белорусская государственная академия искусств
Белорусская медицинская академия последипломного образования
Белорусский государственный медицинский университет
Белорусский государственный университет транспорта
Белорусский государственный экономический университет
Брестская областная библиотека имени М. Горького
Витебский государственный ордена Дружбы народов медицинский университет
Витебский государственный технологический университет
Витебский государственный университет имени П. М. Машерова
Гомельский государственный технический университет имени П. О. Сухого
Гродненский государственный университет имени Я.Купалы
Университет гражданской защиты МЧС Беларуси
Могилевский государственный университет имени А. А. Кулешова
Белорусский государственный университет пищевых и химических технологий
Мозырский государственный педагогический университет имени И. П. Шамякина
Академия Министерства внутренних дел Республики Беларусь
Белорусская ассоциация студенческого спорта