Лекцыі прафесара Радаслава Яняка па археалогіі бронзавага і жалезнага вякоў

11–14 снежня 2018 г. доктар хабілітаваны, прафесар Радаслаў Яняк (Інстытут археалогіі Лодзьскага ўніверсітэта, Польшча) прачытаў на гістарычным факультэце курс лекцый «Актуальныя пытанні археалогіі бронзавага і жалезнага вякоў Цэнтральнай Еўропы». Заняткі наведалі студэнты спецыяльнасці «Гісторыя (археалогія)», выкладчыкі.

Прафесар Р. Яняк з’яўляецца высокакваліфікаваным спецыялістам у галіне археалогіі эпохі бронзы і ранняга жалезнага веку, выдатным знаўцам лужыцкай і паморскай археалагічных культур, вывучаў шматлікія гарадзішчы і кургановыя пахаванні.

У ходзе лекцый закраналіся разнастайныя гісторыка-археалагічныя аспекты вывучэння кельтаў, пшэворскай і вельбарскай археалагічных культур, ход і вынікі вялікага перасялення народаў у Еўропе, апавядалася пра гвалт і вайну ў эпоху бронзы і ранняга жалезнага веку і інш. Лектар пазнаёміў прысутных з вынікамі ўласных раскопак гарадзішчаў лужыцкай культуры, курганных могільнікаў кашубскага паазер’я на ўсходзе польскага Памор’я. Змястоўны тэарэтычны матэрыял выкладаўся даступна (у перакладзе з польскай мовы дапамогу аказваў дацэнт Башкоў А.А.), дапаўняўся цікавымі звесткамі з асабістага вопыту прафесара, яго зразумелымі і шчырымі адказамі на пытанні студэнтаў. З густам былі падабраны да кожнай з тэмы ілюстрацыйныя і графічныя матэрыялы.

Кафедра гісторыі славянскіх народаў

Падзяліцца: