Кафедра ўсеагульнай гісторыі і паліталогіі

Кафедра гісторыі была ўтворана ў 1989 годзе, з 1991 г. стала называцца кафедрай усеагульнай гісторыі і гісторыі сусветнай культуры, з 01.09.2004 г. – кафедрай усеагульнай гісторыі, з 1.09.2025 г. – кафедрай усеагульнай гісторыі і паліталогіі.

Кафедра ажыццяўляе адукацыйную дзейнасць у галіне ўсеагульнай гісторыі і сусветнай культуры, культуры Беларусі, архівазнаўства і музеязнаўства, гісторыі рэлігіі, тэорыі міжнародных адносін і геапалітыкі, сацыялогіі і паліталогіі. Работа кафедры накіравана на фарміраванне ў студэнтаў навуковага светапогляду, гістарычнай свядомасці і захаванне гістарычнай памяці, развіццё ў студэнтаў здольнасці аналізаваць эвалюцыю сусветных цывілізацый і грамадска-палітычных працэсаў у краіне і ў свеце, садзейнічаючы набыццю ведаў, уменняў і якасцей, неабходных для прафесійнай дзейнасці і ўсвядомленага ўдзелу ў жыцці грамадства і дзяржавы.

На кафедры працуе 14 выкладчыкаў, з іх 1 доктар навук, 11 кандыдатаў навук; 1 старшы выкладчык; 1 выкладчык-стажор.

Кафедра забяспечвае атрыманне адукацыі па наступных спецыяльнасцях:

  • "Гістарычная адукацыя" (6-05-0113-01);
  • "Гісторыя" (6-05-0222-01);
  • "Гісторыя і грамадазнаўчыя дысцыпліны" (1-02 01 01);
  • "Гісторыя (паліталогія)" (1-21 03 01-05);
  • "Гісторыя і грамадазнаўчыя дысцыпліны" (1-02 01 02) завочная форма атрымання адукацыі.

Асноўнымі кірункамі навуковай дзейнасці кафедры з'яўляюцца:

  • сацыяльна-эканамічнае, палітычнае і культурнае жыццё заходніх абласцей Беларусі ў ХХ ст.;
  • гісторыя гарадоў і сельскіх паселішчаў Брэстчыны ў канцы ХIХ–ХХ стст.;
  • гісторыя Брэстчыны ў міжваенны перыяд, гады Вялікай Айчыннай вайны і ў другой палове ХХ ст.;
  • праблемы развіцця краін Лацінскай Амерыкі і краін Азіі і Афрыкі ў ХХ–ХХI стст.;
  • актуальныя пытанні развіцця сучаснага грамадства Рэспублікі Беларусь.
Принадлежность к структурным подразделениям: 

Выкладчыцкі склад кафедры

Навучальна-дапаможны склад кафедры

Принадлежность к структурным подразделениям: 

 Адрас

бульвар Касманаўтаў, 21, каб. 610, г. Брэст, 224016

 Тэлефон

 (+375 162) 21-71-93

 E-mail

genhist@brsu.by

Принадлежность к структурным подразделениям: