Кафедра гісторыі была ўтворана ў 1989 годзе. З 1991 г. яна стала называцца кафедрай усеагульнай гісторыі і гісторыі сусветнай культуры, з 01.09.2004 г. – кафедрай усеагульнай гісторыі, з 1.09.2025 г. - кафедрай усеагульнай гісторыі і паліталогіі.
Асноўная задача кафедры – забеспячэнне вучэбнага працэсу выкладаннем такіх дысцыплін, як “Паліталогія”, “Сацыялогія”, “Асновы ідэалогіі беларускай дзяржавы”, “Правы чалавека” і інш. Выкладчыкі кафедры павінны перадаць студэнтам веды аб асновах дзяржаўнага ладу Рэспублікі Беларусь, сфарміраваць у іх навуковыя ўяўленні аб грамадстве і сацыяльным свеце чалавека. Яны закліканы дапамагчы станаўленню навуковых поглядаў студэнтаў на грамадска-палітычныя працэсы, сфарміраваць у іх дэмакратычную палітычную культуру, адэкватную патрэбам асобы, грамадства і дзяржавы. Дадзеныя курсы арыентаваны на фарміраванне ў студэнтаў навуковага светапогляду, умення аналізаваць грамадска-палітычныя працэсы ў краіне і ў свеце, на набыццё імі ўменняў, навыкаў і якасцей, неабходных для ўсвядомленага ўдзелу ў жыцці грамадства і дзяржавы.
На кафедры працуюць 1 доктар навук, 11 кандыдатаў навук, 12 дацэнтаў.
Дысцыпліны, замацаваныя за кафедрай
Кафедра гісторыі Беларусі і паліталогіі адказная за выкладанне наступных дысцыплін: “Паліталогія”, “Сацыялогія”, “Асновы ідэалогіі беларускай дзяржавы” на ўсіх факультэтах і на ўсіх спецыяльнасцях універсітэта, а таксама дысцыплін “Правы дзіцяці ў сучаснай Беларусі”, “Правы спажыўца ў сучаснай Беларусі”, “Гендарная сацыялогія”, “Правы чалавека ў сістэме міжнародных адносін”, “Сучасныя палітычныя эліты”, “Палітычная канфлікталогія”, “Палітычнае лідарства: сутнасць і гістарычная эвалюцыя”, “Прыкладная сацыялогія”.
Спецыяльнасці
- Гісторыя і грамадазнаўчыя дысцыпліны (1-02 01 01);
- Гісторыя (рэлігій) (1-21 03 01-06);
- Гісторыя (археалогія) (1-21 03 01-02);
- Гісторыя (паліталогія) (1-21 03 01-05);
- Гісторыя і грамадазнаўчыя дысцыпліны (1-02 01 02) завочная форма атрымання адукацыі