Кафедра спатртыўных дысцыплін і методык іх выкладання

Кафедра спартыўных дысцыплін была ўтворана 31 жніўня 1972 года (загад рэктара № 467). У цяперашні час на кафедры працуе 13 штатных выкладчыкаў. З іх: чатыры кандыдаты педагагічных навук, адзін кандыдат філасофскіх навук, адзін прафесар і чатыры дацэнты.

Першым загадчыкам кафедры быў заслужаны трэнер СССР Я.М. Шукевіч.

З 1977 года па 1979 год кафедрай кіраваў кандыдат педагагічных навук, дацэнт Някрасаў К.Г. У 1979 годзе на гэтай пасадзе яго замяніў кандыдат педагагічных навук Лях У.В., які ў 1984 годзе стаў дактарантам. На час яго вучобы па загадзе рэктара абавязкі загадчыка кафедры выконваў кандыдат педагагічных навук, дацэнт Някрасаў К.Г. З 1987 па 1988 г. кафедрай кіраваў кандыдат педагагічных навук, дацэнт Лях У.В. Пасля выбрання яго на пасаду загадчыка лабараторыі НДІ фізіялогіі дзяцей і падлеткаў у Маскве загадчыкам кафедры быў выбраны Арцем’еў В.П. – кандыдат педагагічных навук, дацэнт.

З 1995 па 2016 год кафедрай кіраваў кандыдат педагагічных навук, дацэнт Белы К.І., з 2016 па 2018 год – кандыдат педагагічных навук, дацэнт Міхута І.Ю. Цяпер кафедрай кіруе магістр пед. навук, ст. выкладчык Цітова Л.С.

У розныя гады на кафедры працавалі вядомыя ў сферы фізічнай культуры і спорту не толькі ў Брэсцкай вобласці, але і ў Рэспубліцы Беларусь, спецыялісты:

заслужаны трэнер Рэспублікі Беларусь, дацэнт Мяшкоў А.П.; доктар педагагічных навук, прафесар Лях У.В., дацэнт Іонаў Б.Д. (двойчы прызначаўся дэканам факультэта фізічнага выхавання); кандыдаты педагагічных навук, старшыя выкладчыкі Жураўскі А.Ю., Ботух В.А.; старшыя выкладчыкі Нікішчанкоў М.Д., Максімук В.А., Рудэнка А., Разін А., Матусевіч В.М., Казлоў В.Ф., Фурсаў М.І., Дайлід К.Ф., Хурсевіч А.Я., Зароўскі В.А.; выкладчыкі Касабукін С.Г., Катлінскі В.К., Лазоўскі Д., якія ўнеслі значны ўклад у станаўленне і развіццё кафедры на розных этапах яе функцыянавання і развіцця.

Асноўнымі задачамі, якімі кіруецца кафедра ў сваёй дзейнасці, з’яўляюцца:

  • арганізацыя і правядзенне вучэбнай і навукова-метадычнай працы па замацаваных дысцыплінах;
  • арганізацыя выхаваўчай працы сярод студэнтаў факультэта фізічнага выхавання і спорту;
  • арганізацыя і правядзенне навуковых даследаванняў па профілі працы кафедры;
  • прафарыентацыйная праца, у тым ліку і на базе філіяла кафедры ДУА СШ № 26 г. Брэста .

Кафедра знаходзіцца ў структуры факультэта фізічнага выхавання і спорту і з’яўляецца прафілюючай па спецыяльнасці 1-03 02 01 “Фізічная культура” з дадатковымі спецыялізацыямі “Трэнерская праца па відзе спорту (спартыўныя гульні)”; “Фізкультурна-аздараўленчая і турысцка-рэкрэацыйная дзейнасць”.

Принадлежность к структурным подразделениям: 

Выкладчыцкі склад кафедры

Вучэбна-дапаможны склад кафедры

Принадлежность к структурным подразделениям: 

Адрас

г. Брэст, вуліца Міцкевіча 41, оф. 203

Тэлефон

(+375 162) 53-78-95

E-mail

sportdis@brsu.by

Принадлежность к структурным подразделениям: