Кафедра батанікі і экалогіі

Як самастойнае структурнае падраздзяленне кафедра батанікі і геаграфіі была выдзелена ў 1952 годзе са складу кафедры заалогіі і хіміі. У 1960 годзе кафедра падзялілася на самастойныя кафедры: кафедру батанікі і кафедру геаграфіі. З 1999 года кафедра называецца кафедра батанікі і экалогіі. Склад кафедры – 1 прафесар, 6 дацэнтаў, 3 старшыя выкладчыкі, у іх ліку 1 доктар геаграфічных навук, 5 кандыдатаў біялагічных навук і 1 кандыдат сельскагаспадарчых навук.

Спецыяльнасці

  • «Біяэкалогія»
  • «Біялогія (навукова-педагагічная дзейнасць)»
  • «Біялогія і хімія»
  • «Біялогія (II ступень вышэйшай адукацыі (магістратура))

Падрабязная інфармацыя

Дысцыпліны, замацаваныя за кафедрай:

Першая ступень атрымання вышэйшай адукацыі: батаніка, альгалогія і мікалогія, біялагічныя асновы сельскай гаспадаркі, фітапаталогіі, біяметрыя, фізіялогія раслін, мікрабіялогія, мікрабіялогія з асновамі біятэхналогіі, вірусалогія і рацыянальнае прыродакарыстанне, агульная экалогія, экалогія, параўнальная анатомія і эмбрыялогія раслін, экалагічная анатомія раслін, флора і расліннасць Беларусі, глебазнаўства з асновамі раслінаводства, эвалюцыйная батаніка і філагенія раслін, асновы агульнага землязнаўства, геабатаніка, экалагічныя праблемы Беларусі, экалогія раслін, аграэкалогія, глебавыя рэсурсы і асновы прыродакарыстання, увядзенне ў спецыяльнасць, біятычны кругазварот, біяіндыкацыя якасці прыроднага асяроддзя, спецпрактыкум.

Асноўныя напрамкі навуковых даследаванняў

  • Метадычнае суправаджэнне эколага-батанічных дысцыплін;
  • Сінтаксанамічная структура і сінантрапізацыя расліннасці Брэсцкага раёна;
  • Рост, развіццё і характарыстыка анатама-марфалагічнай структуры ліста прадстаўнікоў роду Рададэндран пры культываванні ва ўмовах Беларусі;
  • Аналіз лесапаталагічнага стану хваёвых насаджэнняў, пройдзеных рубкамі догляду(на прыкладзе Брэсцкага ДВЛГА);
  • Геаэкалагічныя тэндэнцыі прыродна-антрапагенных працэсаў на тэрыторыі Брэсцкага Палесся;
  • Уплыў рэжымаў кропельнага арашэння, мінеральнага харчавання на прадуктыўнасць маліны рамантантнай на лёгкіх супяшчаных глебах паўднёва-заходняй часткі Беларусі.
Принадлежность к структурным подразделениям: 

Выкладчыцкі склад кафедры

Навучальна-дапаможны склад кафедры

Принадлежность к структурным подразделениям: 

Адрас

бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 524 г. Брэст, 224016

Тэлефоны

(+375 162) 21-70-41

E-mail

botany@brsu.by

Принадлежность к структурным подразделениям: