Арганізацыя дзіцячых святаў

Сацыяльна-педагагічны факультэт установы адукацыі «Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна» прапануе дзецям і іх бацькам правесці дні нараджэння, навагоднія ранішнікі і іншыя святы разам з намі!

Спецыялісты ў галіне педагогікі і псіхалогіі дзяцінства, арыентуючыся на Вашыя запыты і пажаданні і ўлічваючы індывідуальныя псіхалагічныя асаблівасці Вашых дзяцей і спецыфіку іх узросту, распрацуюць эксклюзіўныя, арыгінальныя сцэнарыі з разнастайнасцю казачных персанажаў, развіццёвых гульняў і віктарын.

Звяртайцеся да нас, і мы зробім Ваша свята цікавым і незабыўным!

Паслуга прадастаўляецца для дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту.

Для атрымання падрабязнай інфармацыі і афармлення заявак звяртайцеся з 9.00 да 13.00 на кафедру сацыяльнай работы (вучэбны корпус № 2 БрДУ імя А. С. Пушкіна, каб. 111 (вул. Міцкевіча, д. 28), тэл. 21-13-73).