vk
instagram

Фізіка-матэматычны факультэт – адно з найстарэйшых структурных падраздзяленняў Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна. Фізіка-матэматычнае аддзяленне было адкрыта ў складзе настаўніцкага інстытута ў г. Брэсце пастановай Савета Народных Камісараў БССР № 801 ад 6 чэрвеня 1945 г. У адпаведнасці з распараджэннем Савета Міністраў СССР ад 23 верасня 1950 года № 15414-р, Савет Міністраў Беларускай ССР пастанавіў адкрыць з 1 лістапада 1950 года ў г. Брэсце педагагічны інстытут на базе Брэсцкага настаўніцкага інстытута ў складзе наступных факультэтаў: мовы і літаратуры, фізіка-матэматычнага і прыродазнаўства.

ФАКУЛЬТЭТ СЁННЯ

11 9 36 3
камп’ютарных
класаў
вучэбных
лабараторый
штатных
выкладчыкаў
кафедры, якія ажыццяўляюць
падрыхтоўку спецыялістаў

На факультете имеется 14 учебных аудиторий, 11 компьютерных классов, 9 учебных лабораторий. У 2021 годзе адкрыты STEM (Science, Technology, Engineering, Mathematics) – цэнтр, які займаецца метадычным забеспячэннем і правядзеннем для навучэнцаў курсаў па робататэхніцы, праграмаванні, фізіцы і матэматыцы.

У пачатку 1995–1996 навучальнага года Брэсцкі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А.С. Пушкіна быў пераўтвораны ў Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт. Гэта выклікала неабходнасць рэарганізацыі факультэтаў. У прыватнасці, на базе фізіка-матэматычнага факультэта загадам рэктара  №798-кс ад 29.09.1995 г. былі ўтвораны два факультэты: матэматычны і фізічны.

З 01.02.2013 г. фізічны і матэматычны факультэт зноў аб’ядналіся, у выніку чаго ўтварыўся  фізіка-матэматычны факультэт.

Сёння на фізіка-матэматычным факультэце навучаецца каля 500 студэнтаў першай і другой (магістратура) ступені вышэйшай адукацыі.

Арганізацыю кіравання факультэтам і каардынацыю яго дзейнасці ажыццяўляюць: дэканат (дэкан, намеснік дэкана па вучэбнай працы, намеснік дэкана па навуковай працы, намеснік дэкана па выхаваўчай працы); Савет факультэта; метадычная камісія факультэта; кафедры факультэта. Усяго на факультэце працуе 36 штатных выкладчыкаў. З іх 2 прафесары, 2 дактары фізіка-матэматычных навук, 22 дацэнта, кандыдата навук. Вучэбны  працэс абслугоўваюць 18 супрацоўнікаў вучэбна-дапаможнага персаналу.

На факультэце ёсць 14 вучэбных аўдыторый, міжкафедральны кабінет (каб. 604), 11 камп’ютарных класаў, 9 вучэбных лабараторый.

Факультэт падтрымлівае навуковыя сувязі з замежнымі ўніверсітэтамі: Тэхнічным універсітэтам г. Беластока (Польшча), універсітэтам г. Дортмунда (Германія), Мічыганскім універсітэтам (ЗША), Левенскім універсітэтам (Бельгія).

Выпускнікі факультэта паспяхова працуюць не толькі ў арганізацыях адукацыі, але і ў сілавых структурах, банках, на дзяржаўных прамысловых прадпрыемствах, у прыватным бізнесе, на мытні.

Існуе пагадненне аб супрацоўніцтве з установай “Адміністрацыя Парку высокіх тэхналогій”. На базе рэзідэнтаў гэтай установы, вядомых замежных кампаній “ЕПАМ сістэмз” і “Эполь Софт” студэнты праходзяць вытворчую практыку.

Факультэт падтрымлівае цесныя навуковыя сувязі з інстытутам фізікі імя Б.І. Сцяпанава Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і з лабараторыяй магнітных матэрыялаў Навукова-практычнага цэнтра НАН Беларусі па матэрыялазнаўстве.

Нараўне з  навуковай і вучэбнай дзейнасцю студэнты актыўна ўдзельнічаюць у грамадскім, культурным і спартыўным жыцці факультэта і ўніверсітэта, маючы магчымасць праз Савет студэнцкага самакіравання ўносіць свае прапановы адносна арганізацыі вучэбнага працэсу і культурнага адпачынку. Добрай традыцыяй з’яўляюцца тэатралізаваныя шоу, прысвечаныя святам і памятным датам календара. У дапамогу куратарам прызначаюцца студэнты-старшакурснікі, якія дапамагаюць адаптавацца нядаўнім абітурыентам. Фізматаўцы ўдзельнічаюць у традыцыйных гульнях студэнцкай лігі КВЗ. Гонар факультэта на спартыўных спаборніцтвах рознага ўзроўню абараняюць зборныя каманды па баскетболе, футболе, гіравым і іншых відах спорту.

Штогод ад трох да пяці выпускнікоў фізіка-матэматычнага факультэта паступаюць у аспірантуры прэстыжных ВНУ і навуковых устаноў рэспублікі, у іх ліку БДУ, Інстытут фізікі НАН Беларусі, Інстытут фізікі цвёрдага цела і паўправаднікоў НАН Беларусі.

    Пра лёс першага доктара навук нашага ўніверсітэта

Принадлежность к структурным подразделениям: 
Принадлежность к структурным подразделениям: 

I ступень

Дзённая форма атрымання адукацыі

II ступень (магістратура)

Принадлежность к структурным подразделениям: 
vk
instagram

Адрас

224016 Беларусь, Брэст, бул. Касманаўтаў, 21, каб. 513

Тэлефон

(+375 162) 21-70-42

E-mail

physmat@brsu.by

Принадлежность к структурным подразделениям: