Пра лёс першага доктара навук

Сцяпан Кандраценя нарадзіўся ў 1937 годзе ў вёсцы Будча (цяпер у складзе Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. Адразу пасля вайны пайшоў у школу. Настаўнікі мяняліся па некалькі разоў на год. Былі сярод іх і нядаўнія ваенныя, якія вярнуліся з фронту пасля ранення ці кантузіі. Пасярод урока (здаралася і такое) дзяцей “падымалі ў атаку”, і з крыкамі “ўра!” усе выбягалі на вуліцу. Адзнакі ў Сцяпана былі вельмі розныя. Успамінаецца такі факт: у першай чвэрці па адным з прадметаў яго ацанілі на “2”, у другой – на “3”, у трэцяй – на “4”, у чацвёртай – на “5”. І за год настаўніца паставіла “5”.

Пасля сямігодкі Сцяпан паступіў у сярэднюю школу ў Ганцавічах, за 35 кіламетраў ад роднай вёскі. Вучыўся старанна, сур’ёзна захапіўся матэматыкай, рашаў у некалькі разоў больш задач, чым задавалі. Пасля школы планаваў паступаць у чыгуначны інстытут. Аднак па волі лёсу трапіў у Брэст і падаў дакументы ў Брэсцкі дзяржаўны педагагічны інстытут (БрДПІ) на спецыцяльнасць “Матэматыка і чарчэнне”. На ўступных экзаменах сачыненне трэба было пісаць на рускай мове, якую вясковы хлопец ведаў дрэнна, бо рэдка чуў і не карыстаўся ёю. Ён ужо намерыўся пайсці з экзамену, аднак сустрэў у калідоры дэкана фізіка-матэматычнага факультэта М.С. Гінева, які некалькі дзён назад прымаў уступны экзамен па матэматыцы і выдатна запомніў таленавітага абітурыента. М.С. Гінеў папрасіў прадметную камісію, у парадку выключэння, дазволіць маладому чалавеку пісаць сачыненне на роднай беларускай мове. Дэкану пайшлі насустрач, і экзамен быў паспяхова здадзены. Так у 1955 годзе Сцяпан Кандраценя стаў студэнтам фізіка-матэматычнага факультэта БрДПІ. У інстытуце ён вучыўся выключна на “выдатна”, быў ленінскім стыпендыятам.

Яшчэ на першым курсе Сцяпан пазнаёміўся з Ксеніяй і закахаўся ў яе на ўсё жыццё. Яны разам многа і старанна займаліся, нават на спатканнях тлумачылі адно аднаму лекцыйны матэрыял, даказвалі тэарэмы. Так прайшло тры гады, а пасля трэцяга курса таемна, пасля апошняга экзамену ў летнюю сесію, пажаніліся. Гэта быў якраз Дзень савецкай моладзі. На ўсе наступныя гады гэты дзень стаў для іх галоўным святам. А свой мядовы месяц Сцяпан і Ксенія правялі ў будаўнічым атрадзе на Цаліне.

У гады вучобы, ды і пасля, Сцяпан Кандраценя актыўна займаўся спортам. Ён займаў прызавыя месцы на першынстве навучальнай установы па штурханні ядра, кіданні гранаты і па бегу. Вельмі любіў гуляць у валейбол. Інстытут быў закончаны з чырвоным дыпломам.

Пасля вучобы Сцяпан Кандраценя тры гады праходзіў тэрміновую службу ў зенітна-ракетных войсках у Петразаводску. А пасля дэмабілізацыі ў 1963 годзе выпадкова сустрэў на вуліцы свайго былога выкладчыка З.М. Дымента, і той запрасіў яго ў родны інстытут на пасаду асістэнта. У гэтыя ж гады ў сям’і Кандраценяў нарадзіліся дзве дачкі – Таццяна і Святлана.

З 1966 па 1969 год Сцяпан Кандраценя вучыўся ў аспірантуры пры Інстытуце матэматыкі Акадэміі навук Беларусі па спецыяльнасці “дыферэнцыяльныя ўраўненні” (пад кіраўніцтвам акадэміка М.П. Яругіна і прафесара А.І. Яблонскага). На апошнім годзе вучобы ён паспяхова абараніў кандыдацкую дэсертацыю “Аналітычныя характарыстыка асобых пунктаў рашэнняў нелінейных дыферэнцыяльных ураўненняў і сістэм” і ў 1969 годзе быў прызначаны прарэктарам па навуковай працы БрДПІ. На гэтай пасадзе Сцяпан Георгіевіч працаваў 9 гадоў, а з 1972 года стаў загадваць кафедрай матэматычнага аналізу, стварыўшы там калектыў аднадумцаў. Многім калегам ён дапамагаў весці навуковыя даследаванні. Пяцёра выкладчыкаў пад кіраўніцтвам Сцяпана Кандрацені падрыхтавалі і абаранілі кандыдацкія дысертацыі. Такім чынам ім была створана брэсцкая школа ў галіне дыферэнцыяльных ураўненняў. З 1982 па 1984 гг. Сцяпан Георгіевіч працаваў дэканам фізіка-матэматычнага факультэта (намеснікі дэкана – В.С. Секяржыцкі, У.А. Плецюхоў, В.М. Крукаў).

У 1982 годзе Сцяпан Кандраценя абараніў доктарскую дысертацыю “Характарыстыка складанасці асобых пунктаў рашэнняў нелінейных сістэм дыферэнцыяльных ураўненняў”. У 1984 годзе яму было прысвоена вучонае званне прафесара. Сцяпан Георгіевіч стаў першым доктарам навук у сценах роднага інстытута. Ім было апублікавана каля 80 дапаможнікаў, артыкулаў, матэрыялаў навуковых канферэнцый. У 1993 годзе вучонага прынялі на пасаду прафесара ў Вышэйшую школу ў Седльцах (Рэспубліка Польшча), дзе ён адпрацаваў 2 гады.

Любімым заняткам Сцяпана Кандрацені ў вольны час была праца на дачы, на зямлі, якая звязвала яго з дзяцінствам, з родам. Не саромеўся ён свайго сялянскага паходжання, не лічыў за сорам узяць у рукі касу, рыдлёўку, ускапаць, пасеяць, пабудаваць.

Яго заўсёды пазнавалі па смеху, бадзёрым, шчырым, зычным, які было далёка чуваць. Запомніўся Сцяпан Кандраценя працалюбівым, вясёлым, добрым, заўсёды гатовым прыйсці на дапамогу. А яшчэ ён быў мужным і моцным чалавекам, дабіваўся ўсяго, што толькі задумаў. І зрабіў людзям столькі дабра, што хапіла б і на два жыцці.

Сцяпана Георгіевіча Кандрацені не стала ў 1995 годзе. Ён пайшоў з жыцця пасля двух месяцаў цяжкай хваробы ва ўзросце 58 гадоў.

Дачка прафесара С. Г. Кандрацені,
дацэнт кафедры спецыяльных педагагічных дысцыплін Будзько Т.С.

Барановичский государственный университет
Белорусская государственная академия искусств
Белорусская медицинская академия последипломного образования
Белорусский государственный медицинский университет
Белорусский государственный университет транспорта
Белорусский государственный экономический университет
Брестская областная библиотека имени М. Горького
Витебский государственный ордена Дружбы народов медицинский университет
Витебский государственный технологический университет
Витебский государственный университет имени П. М. Машерова
Гомельский государственный технический университет имени П. О. Сухого
Гродненский государственный университет имени Я.Купалы
Университет гражданской защиты МЧС Беларуси
Могилевский государственный университет имени А. А. Кулешова
Белорусский государственный университет пищевых и химических технологий
Мозырский государственный педагогический университет имени И. П. Шамякина
Академия Министерства внутренних дел Республики Беларусь
Белорусская ассоциация студенческого спорта