Кафедра прыкладной матэматыкі і інфарматыкі

Кафедра прыкладной матэматыкі і інфарматыкі (ПМІ) паспяхова функцыянуе з 1991 года і з'яўляецца адным з вядучых цэнтраў Брэсцкай вобласці, які ажыццяўляе фундаментальную падрыхтоўку спецыялістаў у галіне прыкладной матэматыкі і інфарматыкі.

Кафедра СМІ з'яўляецца выпускаючай для спецыяльнасці 1-31 03 03 «Прыкладная матэматыка».

У ліку прафесарска-выкладчыцкага складу кафедры ПМІ – адзін доктар фізіка-матэматычных навук, два кандыдаты фізіка-матэматычных навук і два кандыдаты педагагічных навук, пяць супрацоўнікаў кафедры маюць вучонае званне дацэнт, шэсць супрацоўнікаў кафедры маюць акадэмічную ступень магістр.

Асноўнымі напрамкамі навуковай дзейнасці кафедры ПМІ з'яўляюцца:

  • распрацоўка і вывучэнне ўласцівасцей ітэрацыйных працэдур рашэння некарэктных аператарных ураўненняў першага роду;
  • даследаванне вытворнай π-даўжыні канечных π-развязальных груп з абмежаванымі класічнымі падгрупамі;
  • методыка канструявання інфармацыйна-адукацыйнага асяроддзя навучальнай установы;
  • распрацоўка спектральных лікавых метадаў рашэння задач матэматычнай фізікі.

За кафедрай ПМІ замацаваны 9 лабараторый сучаснай вылічальнай тэхнікі, адна з якіх з'яўляецца сумеснай навуковай і вучэбна-вытворчай лабараторыяй з ЗТАА «ЭПАМ Сістэмз».

Принадлежность к структурным подразделениям: 

Выкладчыцкі склад кафедры

Навучальна-дапаможны склад кафедры

Принадлежность к структурным подразделениям: 

Адрас

г. Брэст, 224016, бульвар Касманаўтаў, 21, каб. № 615 і № 605 (6 паверх)

Тэлефон

(+375 162) 21-71-14

E-mail

priclmath@brsu.by

Принадлежность к структурным подразделениям: