Прыярытэтныя накірункі

Навуковая праца ажыццяўляецца ў адпаведнасці з наступнымі прыярытэтнымі напрамкамі навуковых даследаванняў Рэспублікі Беларусь: экалогія і прыродакарыстанне, хімічны сінтэз і прадукты, інфарматыка і касмічныя даследаванні, міждысцыплінарныя даследаванні, аграпрамысловы комплекс і харчовая бяспека, грамадства і эканоміка.

Асноўныя напрамкі навуковых даследаванняў (у адпаведнасці з Статутам):

  • даследаванне структур і фізічных уласцівасцяў кандэнсаваных асяроддзяў, фізікі фундаментальных узаемадзеянняў высокіх энергій і экстрэмальных станаў рэчываў;
  • даследаванне генетыкі і геномікі раслін, біяхіміі і фізіялогіі клеткі, распрацоўка мадэляў комплекснага вывучэння нетраў;
  • распрацоўка тэарэтычных і прыкладных асноў функцыянавання нацыянальнай прававой сістэмы, аналіз праблем развіцця беларускага грамадства;
  • даследаванне праблем этнічных працэсаў і народнай творчасці, развіццё беларускай мовы і літаратуры, праблем развіцця і ўдасканалення вышэйшай адукацыі, узаемадзеяння сям’і і школы.