-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 37-01-29 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by - Паслугi
Мы Беларуссю даражым: БрДУ адзначыў Дзень народнага адзінства
17 верасня 2021 года БрДУ імя А. С. Пушкіна арганізаваў урачысты канцэрт да Дня народнага адзінства і пасвячэнне першакурснікаў у студэнты “Я Беларуссю даражу: я тут вучуся і жыву!”, бо патрыятызм, адзінства і згуртаванасць сучаснай моладзі – аснова поспеху нашай краіны ў будучым.
У пачатку вячэрняга канцэрта прагучаў Гімн Рэспублікі Беларусь. Да прысутных звярнулася рэктар Ганна Сендзер. У сваім прывітальным слове яна выказала ўпэўненасць усяго калектыву ўніверсітэта ў тым, што толькі сумеснымі намаганнямі можна дасягнуць дынамічнага развіцця нашай краіны, выхаваць патрыётаў, якім уласцівы высокія духоўныя каштоўнасці і клопат пра дабрабыт роднай краіны. Ганна Мікалаеўна акрэсліла значымасць новага дзяржаўнага свята для ўсяго беларускага народа і паведаміла, што, пачынаючы з гэтага года, пасвячэнне першакурснікаў у студэнты заўсёды будзе праходзіць 17 верасня, у Дзень народнага адзінства.
Са словамі віншавання і наказам на дарогу да першакурснікаў звярнуўся таксама і кіраўнік адміністрацыі Маскоўскага раёна г. Брэста Андрэй Філановіч, выпускнік юрыдычнага факультэта нашага ўніверсітэта.
Адным з самых ўрачыстых і шчымлівых момантаў стала агучванне першакурснікамі клятвы студэнта БрДУ імя А. С. Пушкіна. Для віноўнікаў урачыстасці сіламі лідараў студэнцкага самакіравання таксама было падрыхтавана арыгінальнае, хоць ужо і традыцыйнае, знаёмства з рэктаратам і кіраўнікамі некаторых структурных падраздзяленняў і аб’яднанняў універсітэта. Самым яркім у канцэртнай праграме стаў відэаролік пад песню “Спявай душа народная” – агульны падарунак, падрыхтаваны вакальным гуртом “Золак” і студэнцкім актывам.
Уся ўрачыстая праграма была прасякнута павагай да памятных старонак беларускай гісторыі, вызначалася душэўнасцю і шчырасцю выканання канцэртных нумароў, пасля якіх гучалі цёплыя апладысменты гледачоў.