-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 37-01-29 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by - Паслугi
Сустрэча з першым намеснікам Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь Ірынай Старавойтавай
4 жніўня адбылася сустрэча першага намесніка Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь Ірыны Старавойтавай з кіраўніцтвам і прафесарска-выкладчыцкім складам Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна. На мерапрыемстве таксама прысутнічалі першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення адукацыі Брэсцкага аблвыканкама Аляксандр Жук, рэктар Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта Аляксандр Бахановіч і прарэктар па выхаваўчай працы БрДТУ Наталля Ялавая.
Ва ўступным слове Ірына Старавойтава адзначыла, што напярэдадні Рэспубліканскага падагагічнага савета ёсць магчымасць на месцах абмеркаваць пытанні павышэння якасці сістэмы адукацыі і выслухаць прапановы па яе ўдасканаленні.
Ірына Анатольеўна акцэнтавала ўвагу на тым, што ўніверсітэты ажыццяўляюць прафесійную падрыхтоўку канкурэнтаздольных спецыялістаў, арыентуючыся на асобу кожнага навучэнца. У новым навучальным годзе працягнецца ўдасканаленне адукацыйнага кантэнту, умацаванне ўстаноў адукацыі высокакваліфікаванымі кадрамі, узмацненне навукова-даследчай працы студэнтаў і актыўнае развіццё сістэмы студэнцкага самакіравання. Асаблівую ўвагу, лічыць намеснік міністра, неабходна звярнуць на фарміраванне духоўна-маральных і грамадзянска-патрыятычных якасцяў асобы навучэнцаў. Сучасныя студэнты павінны быць высокаадукаванымі, мабільнымі, канструктыўнымі, адказнымі за сябе і за краіну, у якой жывуць, вучацца, ствараюць сем’і.
На думку Ірыны Старавойтавай, у цяперашніх умовах вельмі важна ўзмацніць працу з моладдзю ў сацыяльных сетках: створаныя групы, каналы павінны функцыянаваць у інтарэсах студэнтаў. Неабходна таксама актывізаваць працу педагогаў універсітэтаў з сем’ямі. На першым плане павінны заставацца пытанні бяспекі жыцця, фізічнага і псіхічнага здароўя студэнтаў.
Ірына Анатольеўна сцісла расказала пра стан спраў на ўсіх узроўнях сістэмы адукацыі і пра тое новае, што плануецца ўвесці ў Кодэкс аб адукацыі. Як лічыць Ірына Старавойтава, дыстанцыйны фармат навучання не можа замяніць прамых зносін з педагогам.
У працэсе сустрэчы актуальнае пытанне закранула рэктар БрДУ імя А. С. Пушкіна Ганна Сендзер: як прыцягнуць больш маладых людзей да паступлення ў аспірантуру, да навукова-даследчай дзейнасці. Актыўную дыскусію выклікалі пытанні мэтавага набору, уступнай кампаніі, замацавання маладых спецыялістаў на месцах і інш. Выкладчыкаў універсітэта хвалявала праблема арганізацыі працы замежных навучэнцаў у студэнцкіх атрадах у летні перыяд.
У канцы сустрэчы-дыялогу Ірына Старавойтава падзякавала ўсім за шчырую размову і выказала ўпэўненасць, што выкладчыкі ўніверсітэта ганарацца сваёй прафесіяй і працуюць на карысць нашай краіны.
Юлія Воўк, студэнцкі клуб