-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 37-01-29 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by - Паслугi
Цягнік Перамогі
Напярэдадні 80-й гадавіны пачатку Вялікай Айчыннай вайны, 21 чэрвеня, у Брэст прыбыў перасоўны музей “Цягнік Перамогі”.
Чатыры спякотныя дні студэнты валанцёрскага атрада “Стары ліхтаршчык” гістарычнага факультэта БрДУ імя А.С. Пушкіна арганізоўвалі суправаджэнне экскурсій у Цягніку. Яны выступалі ў ролі гідаў, валанцёраў рэсепшна, пастоў тэрмаметрыі і збору аўдыягідаў, службы забеспячэння.
Інтэрактыўная экспазіцыя, прысвечаная Перамозе савецкага народа ў самай крывавай вайне, уключала трохмерныя панарамы, віртуальную рэальнасць і мультымедыйнае суправаджэнне. У дзевяці вагонах былі размешчаны партрэты герояў вайны – ваенных, вучоных, чыгуначнікаў, медыкаў, экспазіцыі пра тое, якой цаной дасталася савецкаму народу Вялікая Перамога. Выдатна прадэманстраваны маштаб падзей.
На думку студэнтаў БрДУ імя А.С. Пушкіна, дадзены гісторыка-асветны праект асабліва значымы для кожнага беларуса ў Год народнага адзінства.