-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 37-01-29 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by - Паслугi
Студэнты БрДу імя А.С. Пушкіна прынеслі славу нашаму ўніверсітэту ў міжнародным конкурсе на лепшы пераклад “У навукі няма межаў”
І зноў студэнты БрДУ імя А.С. Пушкіна пацвердзілі высокі ўзровень валодання замежнымі мовамі!
У гэтым годзе 547 студэнтаў з 28 універсітэтаў Расіі, 5 універсітэтаў Беларусі, 1 універсітэта Казахстана і краін далёкага замежжа (Італія, Венгрыя, КНР, Эквадор, Сірыя, Калумбія, Інданезія) прынялі ўдзел у міжнародным анлайн-конкурсе на лепшы пераклад “У навукі няма межаў”, які штогод арганізуецца ФДБАУ ВА “Расійскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт – МСГА ім. К.А. Ціміразева” (г. Масква).
Конкурс праходзіў у два этапы. На першым этапе (з 1 красавіка па 25 красавіка) студэнты перакладалі конкурсны тэкст адборачнага тура, па выніках якога ў другі этап выйшлі толькі прызёры (у межах трох замежных моў – англійскай, нямецкай і французскай).
Другі этап конкурсу праходзіў 28 красавіка 2021 года ў дыстанцыйнай (анлайн) форме. Удзельнікам былі прапанаваны конкурсныя тэксты двух узроўняў складанасці – для студэнтаў лінгвістычных і нелінгвістычных спецыяльнасцей. Конкурсныя заданні ўключалі пісьмовы пераклад тэксту, творчае заданне на сэнсавае прагназаванне, а таксама пісьмо-эсэ ў рамках аналізу практычнай сітуацыі.
У тэрмін да 20 мая экспертная група разгледзела конкурсныя працы і вызначыла пераможцаў у пяці намінацыях па трох замежных мовах. Для аб’ектыўнай працы журы праверка конкурсных прац праводзілася ананімна.
Студэнты Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна паказалі выдатныя вынікі: 8 удзельнікаў конкурсу сталі пераможцамі.
Пераможцы, студэнты-нелінгвісты:
Англійская мова
Галоўная намінацыя “Лепшы пераклад з англійскай мовы”
І месца: Уладзімір Мілейка, фізіка-матэматычны факультэт, ІІ курс (выкладчык І.В. Поўх).
ІІ месца: Дзмітрый Бялоў, юрыдычны факультэт, І курс (выкладчык Л.Я. Леванюк).
Дыплом “За энтузіязм і высокую матываванасць да вывучэння замежнай мовы”
ІІ месца: Георгій Арсенцьеў, юрыдычны факультэт, І курс (выкладчык Л.М. Калілец)
Французская мова
Галоўная намінацыя “Лепшы пераклад з французскай мовы”
ІІІ месца: Паліна Андраюк, юрыдычны факультэт, ІІ курс (выкладчык Л.Я. Леванюк).
Дыплом “За арыгінальнасць перакладчыцкіх рашэнняў”
ІІ месца: Антаніна Пранько, геаграфічны факультэт, І курс (выкладчык Л.Я. Леванюк).
Дыплом “За энтузіязм і высокую матываванасць да вывучэння замежнай мовы”
І месца: Дар’я Чабан, псіхолага-педагагічны факультэт, ІІ курс (выкладчык Л.Я. Леванюк).
Нямецкая мова
Дыплом “За культуру пісьмовых зносін і пераканальнасць”
І месца: Павел Ківачук, геаграфічны факультэт, І курс (выкладчык І.А. Полева).
Пераможца, студэнтка-лінгвіст:
Дыплом “За культуру пісьмовых зносін і пераканальнасць”
ІІ месца: Сідарава Елізавета, факультэт замежных моў, ІІ курс.
Кафедра замежных моў ад усёй душы дзякуе ўсім удзельнікам, кіраўнікам і арганізатарам конкурсу, віншуе пераможцаў і жадае ім далейшых перамог! Мы вамі ганарымся!
Ларыса Максімук,
загадчык кафедры замежных моў