Адкрыты дыялог Міністра адукацыі са студэнтамі БрДУ імя А.С. Пушкіна

Міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь Ігар Карпенка 4 чэрвеня сустрэўся са студэнцкім актывам БрДУ імя А.С. Пушкіна.

Рэктар універсітэта Ганна Сендзер прадставiла аўдыторыі аўтарытэтных гасцей – Ігара Васільевіча i начальніка Галоўнага ўпраўлення па адукацыі Брэсцкага аблвыканкама Юрыя Прасмыцкага.

Ва ўступным слове Ігар Карпенка сцісла расказаў пра стан і перспектывы развіцця сістэмы адукацыі Рэспублікі Беларусь. Дыялог студэнтаў з міністрам пачаўся з абмеркавання змен у Кодэксе аб адукацыi. Размова вялася таксама пра выкарыстанне ў працэсе навучання лічбавых і камп’ютарных тэхналогій. На думку Ігара Карпенкі, актыўнае выкарыстанне інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій уплывае на працэс навучання не заўсёды станоўча. Найбольш востры недахоп – гэта немагчымасць зносін педагогаў і вучняў у рэжыме рэальнага часу.

  

У ходзе сустрэчы маладыя людзі пацікавіліся, што міністр адукацыі ўкладвае ў паняцці “патрыятызм” і “грамадзянскасць”. Іх хвалюе тэма захавання памяці пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны. А яшчэ студэнты пацікавіліся, як ва ўстановах адукацыі ідзе вакцынацыя і ці вядзе сам міністр здаровы лад жыцця, якімі відамі спорту захапляецца.

  

Напрыканцы сустрэчы Ігар Карпенка пажадаў студэнтам поспехаў і параіў ім выкарыстоўваць усе наяўныя магчымасці для падрыхтоўкі сябе да прафесійнай дзейнасці.

Візіт Ігара Васільевіча Карпенкі ў БрДУ імя А.С. Пушкіна заўсёды праходзіць у цёплых, даверлівых абставінах. І на гэты раз гутарка з міністрам атрымалася змястоўнай і карыснай. Ганна Сендзер падзякавала Ігару Васільевічу за сустрэчу.

Падзяліцца: