Грамадзянска-патрыятычны марафон “Разам – за моцную і квітнеючую Беларусь!” прайшоў у Гродна

На працягу трох дзён 13 каманд з розных універсітэтаў краіны змагаліся за перамогу ў грамадзянска-патрыятычны марафоне “Разам – за моцную і квітнеючую Беларусь!”, які прайшоў у г. Гродна на базе ГрДУ імя Янкі Купалы.

Упершыню марафон прайшоў напярэдадні святкавання 70-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, тады яго ўдзельнікамі сталі толькі студэнты ГрДУ імя Янкі Купалы. У 2018 годзе марафон стаў рэспубліканскім. У гэтым годзе гонар Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна адстойвала каманда гістарычнага факультэта.

Праграма фінальных мерапрыемстваў аказалася насычанай: шматлікія конкурсы праходзілі адначасова на розных пляцоўках ГрДУ імя Янкі Купалы. На базе ваеннага факультэта каманды мераліся сіламі ў конкурсах ваенна-спартыўнага характару. Адразу ў некалькіх вучэбных карпусах універсітэта ўдзельнікі марафону пяклі хлеб, майстравалі шпакоўні, спявалі і танцавалі. Былі прадугледжаны і інтэлектуальныя гульні, і спаборніцтвы ў красамоўстве. Па выніках кажнага канкурсу каманды набіралі балы, якія набліжалі іх да запаветнай мэты – перамогі ў марафоне.

Па традыцыі ў апошні дзень марафону, перад фінальнымі мерапрыемствамі на стадыёне, каманды прынялі ўдзел ва ўрачыстым мітынгу з ускладаннем кветак да помніка воінам, якія вызвалялі горад, у парку імя Жылібера. Пасля гэтага ўдзельнікі марафону калонай накіраваліся на стадыён Гродзенскага абласнога комплекснага цэнтра алімпійскага рэзерву, дзе прайшлі заключныя старты і цырымонія закрыцця.

Па выніках спаборніцтваў каманда БрДУ імя А.С. Пушкіна заняла агульнакаманднае IV месца і аказалася першай у намінацыі “Знаўцы роднай зямлі”.

Падзяліцца: