На 2020 год горад Пінск абвешчаны моладзевай сталіцай Беларусі

Рэспубліканскае свята «Моладзевая сталіца Рэспублікі Беларусь – 2020» прайшло з 28 па 31 студзеня. Пінчукі і госці горада маглі наведаць мноства цікавых мерапрыемстваў, якімі была насычана праграма свята: рэспубліканскі форум «Беларусь, моладзь, ініцыятыва», сустрэчы з Міністрам адукацыі Рэспублікі Беларусь Карпенкам І. В. і першым сакратаром ЦК грамадскага аб’яднання БРСМ Варанюком Д. С., семінары, выставы-прэзентацыі, майстар-класы, творчыя майстэрні і многае іншае. Мерапрыемствы былі арганізаваны ў Палескім дзяржаўным універсітэце, гарадскім Доме культуры, дзіцячай школе мастацтваў, драмтэатры, цэнтры інавацыйнай і тэхнічнай творчасці, цэнтральнай гарадской бібліятэцы, іншых установах адукацыі і культуры горада.

Калектыў навучэнцаў і педагогаў Пінскага каледжа Установы адукацыі «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна» прыняў удзел ва ўрачыстым мітынгу і ўскладанні кветак да мемарыяльнага комплексу вызваліцелям Пінска, а таксама ў выставе-прэзентацыі «Дасягненні моладзі сёння – паспяховае развіццё і росквіт Беларусі заўтра!».

Ілля Агрэніч (філалагічны факультэт)

Падзяліцца: