-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 37-01-29 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by - Паслугi
«Цуды на Каляды»
15 студзеня валанцёры атрада «Добрае сэрца» першаснай арганізацыі ГА «БРСМ» нашага ўніверсітэта і валанцёры УА «Брэсцкі дзяржаўны прафесійна-тэхнічны каледж прыборабудавання» наведалі дзяцей у Іванаўскім раённым цэнтры карэкцыйна-развівальнага навучання. Арганізатарам дабрачыннага мерапрыемства «Цуды на Каляды» выступіла Брэсцкая гарадская арганізацыя ГА «БРСМ» пры падтрымцы Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз, ААТ «Савушкін прадукт» і прадпрыемства ЗТАА «БРВ-Брэст».
Госці цэнтра падрыхтавалі для дзяцей забаўляльную праграму, у аснове якой – клоўнатэрапія. Усмешкі дзяцей і радасць у іх вачах – сведчанне таго, што свята атрымалася. Вясёлыя клоўны стваралі незвычайную атмасферу. Падарункі ад кіраўніцтва ГКСЭ па Брэсцкай вобласці – шматфункцыянальная прылада, што спалучае ў сабе функцыі сканера, прынтара і ксеракса, а таксама прысмакі для выхаванцаў цэнтра – уручылі кіраўнік Пінскага міжраённага аддзела ГКСЭ Дзмітрый Ляўковіч і выканаўца абавязкаў першага сакратара Брэсцкага ГК ГА «БРСМ» Аляксандр Зорын.
Кіраўнікі пажадалі дзецям сонечнага настрою, моцнага здароўя і сіл для пераадолення цяжкасцяў на шляху да паляпшэння свайго здароўя. Разнастайную прадукцыю (пітныя ёгурты, малочныя напоі, тварожныя сыркі, сокі і многае іншае) ад кампаніі ААТ «Савушкін прадукт» дзецям і іх бацькам уручыла Ганна Пішчык, сакратар п/а ГА «БРСМ» ГА «Савушкін прадукт». Імбірных пернікавых чалавечкаў для хлопчыкаў і дзяўчынак перадалі прадстаўнікі прадпрыемства ЗТАА «БРВ-Брэст». ДУА «Сярэдняя школа № 28 г. Брэста», Брэсцкі каледж-філіял УА «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту», УА «Брэсцкі дзяржаўны прафесійна-тэхнічны каледж прыборабудавання», УА «Брэсцкі дзяржаўны медыцынскі каледж» падарылі дзецям канцылярскія прыналежнасці, цацкі і кнігі. Дзякуючы ініцыятыве неабыякавых удалося арганізаваць для дзяцей маленькае свята.
Робячы добрыя справы шчыра і бескарысліва, мы робім шчаслівейшымі не толькі навакольных, але і сябе. У гэтым упэўнены і валанцёры, і ўсе тыя, хто не застаўся абыякавым да праблем дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця.
Асобныя словы падзякі ад валанцёраў выказваем кіраўніцтву ўніверсітэта за атрыманы для паездкі транспарт.
Давайце рабіць добрыя справы разам!
Сакратар п/а ГА «БРСМ» з правамі РК УА «БрДУ імя А. С. Пушкіна»