IV Міжнародны студэнцкі конкурс «Медыяцыя будучыні»

IV  Міжнародны студэнцкі конкурс «Медыяцыя будучыні» прайшоў у Мінску з 7 па 9 лістапада 2019 г. Каманда юрыдычнага факультэта ў складзе Дардзюка Уладзіслава і Дудчык Ганны прыняла ўдзел у конкурсе як каманда перагаворшчыкаў. Трэнерам каманды стала старшы выкладчык кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права Сліўка Вольга Якаўлеўна.

У гэтым годзе конкурс сабраў больш за 20 каманд з Беларусі і Расіі: ад Брэста да Уладзівастока, ад Санкт-Пецярбурга да Краснадара. Тры дні студэнты ўдзельнічалі ў вусных раўндах і слухалі майстар-класы вядучых міжнародных медыятараў.

Конкурс уяўляе сабой інавацыйную форму адукацыйнага спаборніцтва, што праводзіцца ў форме дзелавой гульні. Студэнцкім камандам даецца магчымасць з дапамогай медыяцыі вырашыць канкрэтныя канфлікты і набыць навыкі вядзення перамоваў у складаных сітуацыях. У конкурсе прымаюць удзел каманды-перагаворшчыкі і каманды-медыятары.

Наша каманда ўзяла адну з прэстыжных узнагарод конкурсу. Дардзюк Уладзіслаў прызнаны «Лепшым прамоўцам»!

Конкурс штогод арганізоўваецца Вучэбна-практычнай установай «Цэнтр медыяцыі і перамоваў» (Мінск, Беларусь) пры падтрымцы Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь.

Сліўка В. Я.,
старшы выкладчык кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права

Падзяліцца: