Беражом прыроду

19 кастрычніка ў Беларусі праходзіла рэспубліканская акцыя «Чысты лес». У ёй прынялі ўдзел больш за 30 тыс. жыхароў краіны, у тым ліку і студэнты нашага ўніверсітэта. Мэта акцыі – прыцягнуць увагу грамадскасці да неабходнасці беражліва адносіцца да прыроды.

Навучэнцы біялагічнага факультэта на чале з дэканам і яго намеснікам па выхаваўчай працы займаліся ўборкай лесу ў ваколіцах вёскі Вялікія Косічы, а студэнты геаграфічнага факультэта разам з яго кіраўніцтвам – у раёне вёскі Медна. Студэнты гістарычнага, фізіка-матэматычнага і юрыдычнага факультэтаў з дэканамі, іх намеснікамі і выкладчыкамі прыбіралі тэрыторыю, прылеглую да мемарыяльнага комплексу «Брэсцкая крэпасць-герой», а таксама Трышынскія могілкі. У гэты дзень іх асноўнымі прыладамі працы былі не ручкі і сшыткі, а пальчаткі і пакеты, з дапамогай якіх удалося назбіраць некалькі грузавікоў смецця. На жаль, гавораць студэнты, нядобрасумленныя людзі пакідалі на вуліцы шкло, пластык, бутэлькі і іншыя адходы.

Навучэнцы БрДУ добраахвотна прынялі ўдзел у акцыі і з радасцю клапаціліся пра навакольнае асяроддзе. Сваім удзелам у экалагічных акцыях яны падалі добры прыклад паводзін на прыродзе ўсім беларусам.

Мы беражом прыроду.

Юлія Воўк, студэнцкі клуб

Падзяліцца: