Навукова-метадычны семінар «Рухальны кампанент у сістэме здаровага ладу жыцця гімназістаў сярэдніх класаў»

11 кастрычніка 2019 года на базе дзяржаўнай установы адукацыі «Гімназія № 4 г. Брэста» у рамках навукова-метадычнага супрацоўніцтва кафедры спартыўных дысцыплін і методык іх выкладання быў арганізаваны і праведзены традыцыйны навукова-метадычны семінар УНІВЕРСІТЭТ – ШКОЛЕ «Рухальны кампанент у сістэме здаровага ладу жыцця гімназістаў сярэдніх класаў».

Удзельнікамі семінара былі: прафесарска-выкладчыцкі склад кафедры спартыўных дысцыплін і методык іх выкладання, адміністрацыя гімназіі, настаўнікі фізічнай культуры і здароўя, фізкультарганізатары сярэдніх і старэйшых класаў, студэнты-практыканты IV курса дзённай формы атрымання адукацыі факультэта фізічнага выхавання.

На семінары разглядаліся пытанні значэння і ролі здаровага ладу жыцця ў побыце і прафесійнай дзейнасці насельніцтва, пытанні выхавання фізічнай культуры і здароўя ў пазакласнай рабоце, развіцця фізічных якасцяў і інш. Праблемы, што разглядаліся, выклікалі ў вучняў ажыўленую цікавасць. Выступоўцам прафесарска-выкладчыцкаму складу і студэнтам IV курса факультэта фізічнага выхавання было зададзена шмат пытанняў.

Даклады студэнтаў грунтаваліся на праведзеных імі педагагічных эксперыментах ў сярэдніх і старэйшых класах з наступнай матэматыка-статыстычнай апрацоўкай і аналізам атрыманых вынікаў.

Даўнія шматлікія сувязі факультэта фізічнага выхавання, работнікаў з ліку прафесарска-выкладчыцкага складу кафедры спартыўных дысцыплін і методык іх выкладання, студэнтаў старэйшых курсаў факультэта фізічнага выхавання служаць добрай дапамогай для арганізацыі і ўнясення пэўных карэктываў ва ўрочную і пазаўрочную формы заняткаў па фізічнай культуры ў гімназіі.

Кафедра спартыўных дысцыплін і методык іх выкладання

Падзяліцца: