Тыдзень пазітыву

З 9 па 14 верасня ў нашым універсітэце праходзілі мерапрыемствы ў рамках Тыдня пазітыву.

Тыдзень пачаўся з акцыі «Даражэйшае за жыццё – толькі жыццё», дзе была арганізавана арт-пляцоўка: кожны ахвотны мог пакінуць запіс аб зробленых ім добрых справах, студэнты-валанцёры распаўсюджвалі памяткі з інфармацыяй пра спосабы барацьбы са стрэсам, каардынаты спецыялістаў сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай службы ўніверсітэта.

Для намеснікаў дэканаў па выхаваўчай працы, куратараў вучэбных груп педагогі-псіхолагі арганізавалі і правялі практыкум «Крызісная інтэрвенцыя пры суіцыдальнай рызыцы», дзе разглядаліся пытанні аказання псіхалагічнай і педагагічнай дапамогі навучэнцам, якія знаходзяцца ў складанай жыццёвай сітуацыі, адпрацоўваліся навыкі вядзення гутаркі-падтрымкі.

Студэнты актыўна ўдзельнічалі і ў мерапрыемствах, што праводзіліся на факультэтах: «Жыццёвыя каштоўнасці» – круглы стол; «Я люблю цябе, жыццё!» – дыспут; «Цёплыя словы» – арт-пляцоўка; «Усмешка факультэта» – фотаконкурс і многія іншыя. Незабыўнай падзеяй на біялагічным факультэце стала квест-гульня «Vivat першакурснікі»: практыкаванні і гульні патрабавалі ад удзельнікаў энтузіязму, творчага падыходу ў рашэнні заданняў. Удзел у названых мерапрыемствах для навучэнцаў – гэта не толькі праяўленне сваёй індывідуальнасці, але і яднанне студэнцкіх калектываў, праяўленне лідарскіх якасцяў, а самае галоўнае – жаданне працягваць сумесную дзейнасць.

Завяршыўся Тыдзень пазітыву музычнай пераменай «Будучыня – гэта мы», дзе ўсе ахвотныя маглі выбраць песню для выканання ў караоке, бо «песня вучыцца і жыць дапамагае»…

Сацыяльна-педагагічная і псіхалагічная служба

Падзяліцца: