ХХ Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў «Актуальныя праблемы права»

30 мая 2019 года пры падтрымцы Брэсцкага аддзела грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз юрыстаў» і Брэсцкай абласной калегіі адвакатаў кафедрай грамадзянска-прававых дысцыплін на базе БрДУ імя А.С. Пушкіна была праведзена юбілейная ХХ Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя для студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў «Актуальныя праблемы права».

У навуковым мерапрыемстве прынялі ўдзел больш за 120 маладых юрыстаў з Беларусі і Украіны. Свае даклады прадстаўлялі аспіранты і студэнты сталічных – Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта, Акадэміі ўнутраных спраў – і рэгіянальных ВНУ: Гродненскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Я. Купалы, Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны, Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітета, Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. Куляшова і многіх іншых. Маладыя людзі з цікавасцю абмяркоўвалі актуальныя пытанні прававога рэгулявання розных відаў грамадскіх адносін, урэгуляваных нормамі грамадзянскага, сямейнага, працоўнага, крымінальнага, палітычнага, адміністрацыйнага, міжнароднага і іншых галін права.

Кафедра грамадзянска-прававых дысцыплін

Падзяліцца: