-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 37-01-29 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by - Паслугi
Захаваць сувязь часоў і пакаленняў: вызначыліся пераможцы конкурсу «Моладзь і час: подзвіг у імя будучыні»
Адкрыты конкурс патрыятычнай песні адбыўся ў АЦМТ 21 мая. У гэтым годзе ён быў прымеркаваны да Дня Перамогі і да 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Мерапрыемства праходзіла пад эгідай Брэсцкага аблвыканкама і Брэсцкага гарвыканкама.
Гала-канцэрт адкрыла прарэктар па выхаваўчай працы БрДУ Таццяна Сакалова. Таццяна Васільеўна адзначыла, што гэты конкурс аб’ядноўвае розныя пакаленні і спрыяе захаванню памяці аб подзвігу савецкіх салдат у Вялікай Айчыннай вайне. Таксама яна пажадала ўдзельнікам натхнення, творчых поспехаў і свету без вайны.
«Мой дедушка – герой», «Месяц май», «О той весне», «Молитва», «Ты же выжил, солдат» – гэтыя і многія іншыя песні пра вайну штогод гучаць у выкананні школьнікаў і студэнтаў. І кожны год – з большай сілай у новым прачытанні. Маладыя людзі хоць і менш ведаюць аб суровай рэчаіснасці 1941–1945 гг., чым старэйшае пакаленне, але выконваюць ваенныя песні ўсім сэрцам.
Удзельнікі конкурсу гавораць, што прачуць тыя падзеі не атрымаецца, ды і немагчыма, але напоўніць трывожную музыку аб вайне ці патрыятычную аб роднай зямлі любоўю да Айчыны, надзеяй на тое, што ва ўсе кутках планеты будзе мір, і аптымізмам атрымліваецца.
Выступленні ўсіх удзельнікаў паказалі, што дзве значныя даты календара – 9 Мая і 3 ліпеня – адначасова выклікаюць у іх пачуцці гонару і смутку. Гонару – за гераізм дзядоў і прадзедаў, смутку – таму што тысячы савецкіх салдат назаўжды засталіся ляжаць у зямлі.
Конкурс патрыятычнай песні штогод збірае больш за сто ўдзельнікаў. У чарговы раз фестываль паказаў, што маладое пакаленне лічыць Вялікую Айчынную вайну горкай спадчынай, забываць якую нельга, каб пазбегнуць памылак у будучыні. З задачамі фарміравання ў моладзі пачуцця гонару за сваю краіну і ўмацавання павагі да абаронцаў Радзімы кіраўніцтва нашага ўніверсітэта спраўляецца паспяхова.
51 творчы нумар быў уганараваны прызавымі месцамі. Віншуем пераможцаў!
Юлія Воўк, студэнцкі клуб