«Крокі ў лінгвістыку 2018–2019»

17 мая 2019 года адбылося ўзнагароджанне пераможцаў завочнай алімпіяды па рускай мове для вучняў «Крокі ў лінгвістыку» 2018–2019 гг., арганізаванай кафедрай агульнага і рускага мовазнаўства Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна. У алімпіядзе прынялі ўдзел старшакласнікі з Брэста, Пінска, Баранавічаў, Камянецкага, Столінскага, Пружанскага, Іванаўскага, Ляхавіцкага, Пінскага і Баранавіцкага раёнаў.

Абсалютным пераможцам стаў Арцём Долмат (ДУА «Сярэдняя школа № 8 г. Пінска», 11 клас), які набраў 82,5 бала са 100.

1 месца падзялілі 4 удзельнікі з вынікам вышэй за 70 балаў (71,75–75,75):

  • Вікторыя Вольф (ДУА «Гарадзішчанская сярэдняя школа імя М.А. Скіпара Баранавіцкага раёна», 11 клас);
  • Вольга Кульчыцкая (ДУА «Пінкавіцкая сярэдняя школа імя Якуба Коласа», 11 клас);
  • Анастасія Новак (ДУА «Сярэдняя школа № 16 г. Пінска», 10 клас);
  • Анастасія Пурчал (ДУА «Ліцэй № 1 імя А.С. Пушкіна г. Брэста», 10 клас).

2 месца занялі 5 навучэнцаў з вынікам вышэй за 60 балаў (62,65–66,5):

  • Марыя Калядзюк (Амелянецкая сярэдняя школа Камянецкага раёна, 9 клас);
  • Анастасія Пілецкая (ДУА «Гімназія г. Іванава», 10 клас);
  • Таццяна Пашкевіч (ДУА «Сярэдняя школа № 3 г. Століна», 10 клас);
  • Таццяна Грышчук (ДУА «Сярэдняя школа № 3 г. Століна», 10 клас);
  • Іван Мазурук (Амелянецкая сярэдняя школа Камянецкага раёна, 9 клас).

3 месца падзялілі 5 удзельнікаў, якія набралі больш за 50 балаў (50,25–58,25):

  • Ірына Вандзіч (ДУА «Сярэдняя школа № 3 г. Століна», 10 клас);
  • Крысціна Вабішчэвіч (ДУА «Сярэдняя школа № 3 г. Століна», 10 клас);
  • Ульяна Стахавец (ДУА «Сярэдняя школа № 2 г. Століна», 10 клас);
  • Уладзіслава Сіманава (ДУА «Сярэдняя школа № 15 г. Брэста», 11 клас);
  • Ганна Лукашук (ДУА «Сярэдняя школа № 15 г. Брэста», 11 клас).

Пераможцам алімпіяды была дадзена магчымасць выступіць з дакладам на Міжнароднай студэнцкай навуковай канферэнцыі «Слова ў мове, маўленні, тэксце», прысвечанай 1000-годдзю горада Брэста, на адкрыцці якой і адбылася цырымонія ўзнагароджання. Навучэнцы педагагічных класаў Брэсцкай вобласці атрымалі заслужаныя дыпломы, медалі і прызы, а пяцёра з іх скарысталіся магчымасцю апрабаваць свае першыя навуковыя пошукі на канферэнцыі міжнароднага ўзроўню. Мабыць, гэты вопыт аказаўся важнейшым за прызы і медалі.

Школьнікі былі рады пабываць у сценах найстарэйшай вышэйшай установы Брэсцкай вобласці, наведаць цудоўны Зімовы сад нашага ўніверсітэта. Магчыма, для кагосьці з іх ужо вельмі хутка БрДУ імя А.С. Пушкіна стане alma mater.

Фелькіна В.А., кандыдат філалагічных навук,
дацэнт кафедры агульнага і рускага мовазнаўства

Падзяліцца: