Адкрыты міжнародны моладзевы форум «Я кажу “Так!”»

9–11 мая 2019 года лідары студэнцкага самакіравання нашага ўніверсітэта – студэнтка 2-га курса біялагічнага факультэта Кацярына Ільютчык і студэнт 1-га курса псіхолага-педагагічнага факультэта Мейліс Мамедаў – прынялі ўдзел у адкрытым міжнародным моладзевым форуме «Я кажу “Так!”», які прайшоў у Баранавіцкім дзяржаўным універсітэце. Праграма форуму ўключала шырокі спектр мерапрыемстваў, накіраваных на развіццё лідарскіх якасцяў удзельнікаў, фарміраванне іх асобасных і прафесійных кампетэнцый, што забяспечваюць канкурэнтаздольнасць спецыялістаў на рынку працы. У яе былі ўключаны дыскусіі, інтэрактыўныя пляцоўкі, сустрэчы, марафоны, спартыўныя спаборніцтвы.

 

Мерапрыемствы былі арганізаваны ў межах чатырох ключавых тэм форуму: Я кажу «Так!» здароваму ладу жыцця, мірнаму небу, садружнасці культур, дыялогу пакаленняў. Па выніках форуму нашы студэнты былі ўзнагароджаны дыпломамі пераможцаў!

Кацярына Ільютчык (біялагічны факультэт)

Падзяліцца: