Наведванне Белавежскай пушчы – жывога летапiсу стагоддзяў

Сонечным ранкам 24 красавіка 2019 года выкладчыкі кафедры агульнаадукацыйных дысцыплін і методык іх выкладання разам са студэнтамі 3-га курса спецыяльнасці «Пачатковая адукацыя» накіраваліся ў Белавежскую пушчу – унікальны куток жывой прыроды.

Час язды праляцеў незаўважна, мабыць, таму, што ў аўтобусе была цёплая атмасфера, а за яго вокнамі – прыгожыя вясновыя пейзажы.

Белавежская пушча носіць гордую назву Нацыянальнага парка Рэспублікі Беларусь, у якім багаты жывёльны і раслінны свет знаходзіцца ў гармоніі з чалавекам, дзе створаны ўсе ўмовы для падтрымання рэдкіх відаў жывёл і раслін.

Наведванне вальераў, дзе мы ўжывую ўбачылі асноўных прадстаўнікоў беларускай фаўны, музея прыроды, экскурсія па якім адбывалася пад шум лісця, гукі дажджу, шчабятанне птушак, рыканне жывёл, і які найбольш поўна адлюстроўвае і гісторыю гэтага цудоўнага месца, і тую разнастайнасць флоры і фаўны, на якую багата Белавежская пушча, пакінула незабыўныя ўражанні.

Спевы птушак, пахі кветак, маладой, сакавітай травы, зялёнага лісця – усё гэта падымала настрой. Белавежская пушча вясной – гэта сапраўднае свята прыгажосці, чысціні і зелені.

Па дарозе ў Брэст мы наведалі яшчэ і старажытную абараняльную башню – Белую вежу.

Мы актыўна і пазітыўна правялі час, даведаліся многа новага і цікавага.

Кафедра агульнаадукацыйных дысцыплін і методык іх выкладання

Падзяліцца: