У БрДУ завяршыўся VII Тыдзень журналістыкі

«Брэст. Міленіум. БрДУ» – пад такім слоганам 11–13 красавіка ўдзельнікі VII Тыдня журналістыкі наведвалі майстар-класы, трэнінгі, рыхтавалі відэавізіткі да тысячагоддзя Брэста. У заключным Тыдні прынялі ўдзел студэнты нашага ўніверсітэта, а таксама студэнты Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава, навучэнцы гімназій, ліцэяў і школ г. Брэста і Брэсцкай вобласці.

Партнёрамі VII Тыдня журналістыкі сталі прафкам студэнтаў БрДУ, ААТ «Савушкін прадукт», кампанія «Інка-Фуд», газеты «Навіны Камянеччыны» і «Зара», Domino's Pizza, Піца Італьяна, караоке-клуб «Жэмчуг», кавярня «Параграф», Фотадрукарня, магазін адзення і сувеніраў «Князь Вітаўт», магазін моднай вопраткі DeFacto, крама касметыкі «Іў Рашэ», цэнтр прыгажосці «Афабель», таксі «Сіці», Брэсцкі навукова-тэхналагічны парк, партал «Онлайн Брэст», гайд-часопіс Natatnik.

Традыцыйна на Тыдні журналістыкі арганізуюцца майстар-класы вядучых спецыялістаў у сферы медыя. У рамках фінальнага Тыдня прафесійнымі сакрэтамі з удзельнікамі падзяліліся Мікалай Анішчанка (дырэктар Press Club Belarus (Мінск)), Сяргей Місіюк (спецыяліст па digital-маркетынгу «Бюро-21» (Брэст)), Кацярына Страха (тэлевядучая і сцэнарыст ТРК «Брэст»), Яна Еўдакімовіч (заснавальнік інстаграм-агенцтва Ginger (Мінск)), Марыя Грэчка (PR-кансультант, Мінск-Брэст). Дамаўляцца з цяжкімі суразмоўцамі навучыла аўдыторыю кандыдат псіхалагічных навук Алена Мядзведская (БрДУ).

Да цэнтральнага мерапрыемства Тыдня – медыяквесту, прысвечанаму 1000-годдзю Брэста, удзельнікаў рыхтавалі Анастасія Наздрын-Платніцкая (ТАА «БУГ-ТВ») і Дзяніс Плотнікаў (студэнт III курса спецыяльнасці «Журналістыка (друкаваныя СМІ)» БрДУ).

Любімыя ўдзельнікамі фарматы форум-тэатра, газетнага тэатра, тымбілдынгу правяла выпускніца БрДУ, магістр філалагічных навук Марта Мартынюк.

Пранікнёную лірычную атмасферу Тыдня стварала спявачка і кампазітар Ганна Ермаковіч (Мінск) на музычным вечары ў кавярні «Параграф».

Дынаміку рытму трохдзённага моладзевага форуму запавольвалі кава-паўзы, якія забяспечылі нашы партнёры, а далей ўдзельнікі прыступалі да новых майстар-класаў і трэнінгаў.

Абсалютным пераможцам медыяквеста, прысвечанага 1000-годдзю Брэста, стала каманда № 4 у складзе Цурко Юліі (БДУ), Радзеўскай Надзеі (ВДУ імя П.М. Машэрава), Дарашэнка Аляксандры (БДУ), Ільючык Дар’і (БДУ імя А.С. Пушкіна), Кірэчка Тамары (БрДУ імя А.С. Пушкіна).

Другое месца і прыз глядацкіх сімпатый дасталіся камандзе № 2: Багдановіч Аляксандр (БрДУ імя А.С. Пушкіна), Журбенка Кацярына (БрДУ імя А.С. Пушкіна), Новік Паліна (БДУ), Балабушка Анастасія (Гімназія г. Пружаны).

А трэцяе месца падзялілі каманды № 7 (Шлойда Ірына (БрДУ імя А.С. Пушкіна), Пашкевіч Ірына (БрДУ імя А.С. Пушкіна), Літвінчук Дар’я (Гімназія № 2 г. Брэста)) і № 14 (Пляханава Ганна (СШ № 3 г. Ганцавічы), Бярнацкі Серафім (БрДУ імя А.С. Пушкіна), Лявончык Лізавета (БрДУ імя А.С. Пушкіна), Кучарэнка Аляксандра (БрДУ імя А.С. Пушкіна)).

Астатнія каманды атрымалі прызы ў намінацыях «За дынамічны відэарад» (Дзяйнека Вікторыя (БрДУ імя А.С. Пушкіна), Зеляняк Вікторыя (Брэсцкі абласны ліцэй імя П.М. Машэрава), Пармон Ігар (БДУ)); «За стварэнне лірычнага вобраза Брэста» (Лісагір Ангеліна (БрДУ імя А.С. Пушкіна), Яроміч Дар’я (Гімназія № 2 г. Брэста), Антановіч Марына (БрДУ імя А.С. Пушкіна)); «За стварэнне героіка-патрыятычнага вобраза Брэста» (Агрэніч Ілья (БрДУ імя А.С. Пушкіна), Дулевіч Марына (БДУ), Шарсцюк Лізавета (Гімназія № 2 г. Брэста)); «За стварэнне гасціннага вобраза Брэста» (Руцкая Злата (Гімназія № 2 г. Брэста), Грушавец Анастасія (СШ № 32 г. Брэста), Грыцук Ганна (Гімназія № 2 г. Брэста)).

Арганізатары выказваюць вялікую ўдзячнасць прафкаму студэнтаў, аддзелу выхаваўчай працы з моладдзю, студэнцкаму клубу БрДУ, а таксама ўсім партнёрам фінальнага сезона праекта «Тыдзень журналістыкі» за дапамогу ў арганізацыі і правядзенні форуму.

Кафедра рускай літаратуры і журналістыкі

Падзяліцца: