-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 37-01-29 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by - Паслугi
VI адкрытае першынства па міні-футболе сярод замежных навучэнцаў
23 сакавіка 2019 года ў Брэсцкім дзяржаўным універсітэце імя А.С. Пушкіна прайшло VI адкрытае першынства па міні-футболе сярод замежных навучэнцаў. Мерапрыемства, арганізаванае ўпраўленнем па грамадзянстве і міграцыі Брэсцкага аблвыканкама, стала ўжо традыцыйным. У сценах спарткомплексу БрДУ сабраліся чатыры каманды: УУС, Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта і дзве каманды БрДУ імя А.С. Пушкіна.
У першым тайме сышліся БрДУ-2 і БрДТУ – студэнты тэхнічнага ўніверсітэта атрымалі перамогу з лікам 5:3. Працягнулі гульню каманда УУС і прадстаўнікі БрДУ-1, якія з лікам 2:1 атрымалі паразу. Унічыю скончыўся трэці тайм (2:2) паміж БрДТУ і БрДУ-1. У чацвёртым каманда УУС атрымала перамогу над БрДУ-2. Наступнымі згулялі дзве каманды БрДУ, перамагла першая каманда. У шостым, заключным раўндзе, супрацоўнікі УУС выйгралі ў каманды БрДТУ.
«Турнір праходзіць ужо шэсць гадоў запар. Ён быў арганізаваны для таго, каб даць магчымасць замежным студэнтам зразумець інтарэсы нашай краіны і людзей, якія жывуць тут. Гульня дапамагае згуртавацца, пагутарыць адзін з адным, праявіць сябе і накіраваць энергію ў патрэбнае рэчышча. Таксама гэта добрая магчымасць абмеркаваць якія-небудзь праблемныя пытанні ў нефармальнай абстаноўцы», – адзначыў кіраўнік упраўлення па грамадзянстве і міграцыі УУС, падпалкоўнік міліцыі Юрый Бразінскі.
Пасля некалькіх гадзін напружанай гульні суддзі ва ўрачыстай абстаноўцы абвясцілі вынікі спаборніцтва. Асобнымі намінацыямі былі ўзнагароджаны лепшыя футбалісты. Намінацыю «Лепшы нападаючы» атрымаў Сухан Бардыеў з каманды БрДУ-1. Лепшым гульцом стаў Алі-Заяд Тарыг Махамед з БрДТУ, што не дзіўна, бо трэцякурснік Заяд займаўся футболам у сябе на радзіме з дзяцінства і ў першы ж год пачаў іграць за каманду ўніверсітэта. У Беларусь ён прыехаў з Іарданіі следам за сябрам, каб атрымаць вышэйшую адукацыю ў Брэсце, і, як ён кажа, ніколькі не пашкадаваў.
Пасля ўручэння дыпломаў з намінацыямі Юрый Юр’евіч абвясціў, як размеркаваліся месцы, уручыўшы тройцы лідараў дыпломы і кубкі. Ганаровае трэцяе месца заняла каманда БрДТУ, на другім месцы размясціліся гульцы з БрДУ-1, якія годна трымаліся ўвесь турнір, паказаўшы добрыя вынікі падчас спаборніцтва. Хлопцы з БрДУ актыўна ўдзельнічаюць у спартыўным жыцці ўніверсітэта і заўсёды гатовыя адстаяць яго гонар. Перамогу атрымала каманда УУС, што выдатна згуляла ў міні-футбол.
Кафедра фізічнай культуры