-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 37-01-29 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by - Паслугi
Цэнтр вывучэння Беларусі ў Кітаі: знаёмства з беларускімі традыцыямі
Прафесар Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна Швед Іна Анатольеўна ў перыяд з 20 па 21 сакавіка 2019 года наведала вядучую навучальную ўстанову правінцыі Аньхой – Аньхойскі ўніверсітэт, з якім быў падпісаны Дагавор аб супрацоўніцтве. У гэтым жа ўніверсітэце падчас візіту дэлегацыі на чале з рэктарам БрДУ імя А.С. Пушкіна Ганнай Мікалаеўнай Сендзер у верасні 2018 года быў адкрыты Цэнтр па вывучэнні Беларусі. Мэтамі наведвання Аньхойскага ўніверсітэта былі забеспячэнне працы Цэнтра па вывучэнні Беларусі, развіццё супрацоўніцтва паміж універсітэтамі ў галіне навукі і культуры, азнаямленне кітайскіх студэнтаў і выкладчыкаў з культурай і традыцыямі беларускага народа, а таксама найноўшымі дасягненнямі ў галіне айчыннай этналогіі і фалькларыстыкі.
І.А. Швед былі прачытаны лекцыі для студэнтаў і прафесарска-выкладчыцкага складу Інстытута замежных моў Аньхойскага ўніверсітэта па тэмах: беларускі народны каляндар, сямейная абраднасць, сімволіка народнай творчасці.
Была папоўнена і сістэматызавана экспазіцыя Цэнтра па вывучэнні Беларусі, праведзена размова з кіраўніком Цэнтра і гасцямі на тэму «Асаблівасці культуры Беларусі».
На сустрэчы з кіраўніцтвам Інстытута замежных моў Аньхойскага ўніверсітэта атрымана папярэдняя дамоўленасць аб правядзенні сумеснай навуковай анлайн-канферэнцыі «Беларуска-кітайскія культурныя сувязі».
Падчас візіту адбыліся таксама перамовы з дэканам Інстытута замежных моў прафесарам Зхан Кюанванг (Zhan Quanwang) і з дырэктарам Аддзела міжнароднага супрацоўніцтва і абмену Аньхойскага ўніверсітэта Хуевен Герберт (HU Xuewen) з мэтай выпрацоўкі агульнай стратэгіі эфектыўнай рэалізацыі ўмоў дамовы аб супрацоўніцтве ў галіне адукацыі. Дэкан Інстытута замежных моў расказаў аб адукацыйным працэсе ў Аньхойскім універсітэце, структуры Інстытута замежных моў і выказаў падзяку за стварэнне і падтрымку работы Цэнтра па вывучэнні Беларусі. Дырэктар Аддзела міжнароднага супрацоўніцтва і абмену Аньхойскага ўніверсітэта выказаў упэўненасць у плённым супрацоўніцтве паміж універсітэтамі ў сферах навукі і культуры.