-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 37-01-29 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by - Паслугi
Адбыліся фінальныя спаборніцтвы Рэспубліканскай універсіяды – 2019 па бадмінтоне
З
11 па 14 сакавіка 2019 года ў Гомелі на базе дзяржаўнай установы «Спецыялізаваная дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзерву № 7 г. Гомеля» прайшлі фінальныя спаборніцтвы Рэспубліканскай універсіяды па бадмінтоне.
У спаборніцтвах прынялі ўдзел 82 спартсмены з 21 установы вышэйшай адукацыі. Па ўзроўні спартыўнай кваліфікацыі каманды прадстаўлялі: майстры спорту – 5 спартсменаў, кандыдаты ў майстры спорту – 11 спартсменаў, І разрад – 16 спартсменаў, II разрад – 50 спартсменаў.
У праграму спаборніцтваў уваходзілі спаборніцтвы ў парных і адзіночных катэгорыях сярод мужчын і жанчын, а таксама ў мікстах.
У парнай жаночай катэгорыі пара з БрДУ (Мар’яна Вярбіцкая – Алена Дзюба) заняла 1-е месца. Мар’яна Вярбіцкая таксама заняла 2-е месца ў адзіночнай катэгорыі сярод жанчын.
У гэтым годзе каманду нашага ўніверсітэта, што набрала ў агульнакамандным заліку 105 ачкоў і заняла 5-е месца, прадстаўлялі:
- Ільін Уладзіслаў Уладзіміравіч, студэнт III курса, факультэт фізічнага выхавання;
- Рэмеш Аляксандр Эдуардавіч, студэнт III курса, факультэт фізічнага выхавання;
- Вярбіцкая Мар’яна Русланаўна, студэнтка IV курса, завочная форма атрымання адукацыі, факультэт фізічнага выхавання;
- Дзюба Алена Яўгенаўна, студэнтка IV курса, завочная форма атрымання адукацыі, юрыдычны факультэт.
Мы ад усёй душы жадаем рабятам поспехаў
і далейшых перамог на спаборніцтвах!!! Малайцы!!!
Спартыўны клуб