-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 37-01-29 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by - Паслугi
Усебеларускі злёт студэнцкіх атрадаў «Маладосць. Праца. Рамантыка»
19 лютага 2019 года ў актавай зале Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі на Усебеларускім злёце студэнцкіх атрадаў былі падведзены вынікі «Трэцяга працоўнага семестра – 2018». У складзе дэлегацыі ад Брэсцкай вобласці ў злёце прынялі ўдзел 6 студэнтаў БрДУ і кіраўнік штаба працоўных спраў універсітэта Вікторыя Тарасюк. На мерапрыемстве назвалі лепшыя будаўнічыя, педагагічныя, сэрвісныя, вытворчыя і іншыя атрады.
Лепшым педагагічным атрадам у рэспубліцы быў прызнаны атрад «Гарачыя сэрцы» пры Бярозаўскім РК ГА «БРСМ». Гэта прыемная навіна для нас, бо атрад пачаў сваё жыццё ў сценах нашага ўніверсітэта.
У 2014 годзе яго байцы ўпершыню выехалі на змену ў лагер «Бярозка» пад кіраўніцтвам камандзіра, студэнткі гістарычнага факультэта Марыі Сівяковай. Атрад аб’яднаў у сабе студэнтаў розных факультэтаў. У гэтым жа годзе яго ўпершыню прызналі лепшым. Наступны тытул «Лепшы педагагічны атрад» рабяты заслужылі ў 2016 годзе.
За пяць гадоў атрад ужо тройчы станавіўся лепшым у краіне. Гэта наш вялікі гонар, бо кожную змену ў атрадзе працуюць выпускнікі і студэнты-пушкінцы. Сёння рабяты з упэўненасцю называюць сябе сям’ёй. Яны кажуць, што поспех залежыць не толькі ад байцоў, але і ад дзяцей, якія прыязджаюць у лагер зноў і зноў.
Таксама за час працы атрада яго камандзір і камісары не адзін раз былі прызнаны лепшымі ў краіне. У гэтым годзе тытул лепшага камісара педагагічных атрадаў заслужыла Крысціна Кузьменка. Марыя Сівякова была ўзнагароджана Ганаровым нагрудным знакам цэнтральнага камітэта ГА «БРСМ» «За актыўны ўдзел у развіцці студатрадаўскага руху», які ўстанавілі да 55-годдзя студатрадаўскага руху ў Беларусі (усяго такіх знакаў было выпушчана 55). Такой жа ўзнагародай была ўганаравана і кіраўнік Штаба працоўных спраў БрДУ Вікторыя Тарасюк.
Нашы выпускнікі і студэнты па-сапраўднаму ведаюць, што такое студэнцкі атрад. Дзякуй усім вам за вашу працу!
Максім Азарчук,
в.а. сакратара п/а ГА «БРСМ» УА «БрДУ імя А.С. Пушкіна з правамі РК