-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 37-01-29 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by - Паслугi
«Ясны погляд» Уладзіславы Панфёравай
Студэнтка першага курса біялагічнага факультэта Уладзіслава Панфёрава з відэаролікам «Анёлы сярод нас» стала пераможцам у намінацыі «Дабро без межаў» фестывалю «Ясны погляд», які ў гэтым годзе прымала наша краіна ў Гомелі. Праца дзяўчыны была адзначана кубкам фестывалю і кубкам Маскоўскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта.
Студэнтка падзялілася ўражаннямі:
– Асноўная тэма фестывалю – сацыяльная рэклама ў прававым, эканамічным, і псіхалагічным кантэкстах. Я з задавальненнем наведала розныя майстар-класы. Больш за ўсё мне спадабалася сустрэча з прафесарам універсітэта імя Сэма Х’юстана (штат Тэхас, ЗША) Уільямам Эдынгтонам.
Мая праца накіравана на прыцягненне ўвагі дарослых да праблем дзяцей-сірот, якія, як ніхто іншы, маюць патрэбу ў клопаце і ласцы. Ролік заснаваны на рэальных падзеях, пабудаваны з эпізодаў, калі я і мае сябры наведвалі дзіцячыя дамы і гулялі з дзецьмі. Я хацела паказаць, што ў сучасным свеце шматлікія людзі адсутнасць дарагой сумачкі ці новай мадэлі мабільнага тэлефона лічаць трагедыяй, у той час як ёсць тыя, каму не патрэбны дарагія рэчы, тыя, хто мае патрэбу ў любові і ўвазе. А падарыць гэтым людзям шчаслівыя хвіліны так проста.
Мне вельмі прыемна, што з 65 прадстаўленых відэаролікаў мой увайшоў у пятнаццаць лепшых. Па выніках фіналу, у якім відэаролікі ацэньвала журы з Беларусі, Расіі і ЗША, мой праект і аказаўся ў ліку лепшых.
Гутарыла Юлія Воўк, рэдактар студэнцкага клуба