-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 37-01-29 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by - Паслугi
«Квіток у будучыню: я выбіраю свой лёс»
Зрабі сваё хобі прафесіяй, і табе больш не прыйдзецца працаваць ані дня.
Пасля вяртання з каардынацыйнага пасяджэння і воркшопа па методыцы прафарыентацыі і развіцця кар’еры, якія прайшлі ў Луцкім нацыянальным тэхнічным універсітэце (Украіна), кіраўнік Цэнтра прафесійнага і кар’ернага кансультавання Кавалевіч Марыя Сцяпанаўна распрацавала ўласны аўтарскі трэнінг «Квіток у будучыню: я выбіраю свой лёс». Эксперыментальная апрабацыя трэнінгу адбылася 11 мая 2018 года на сацыяльна-педагагічным факультэце. На трэнінгу прысутнічалі студэнты спецыяльнасці «Сацыяльная работа».
У ходзе трэнінгу ўдзельнікі пазнаёміліся з асаблівасцямі рынку працы Беларусі, стратэгіямі пошуку працы, правіламі складання рэзюмэ, відамі інтэрв’ю і тэхналогіяй правядзенне гутаркі па новай методыцы STAR. Методыка STAR (Situation Target Action Result) звычайна выкарыстоўваецца пры інтэрв’ю па кампетэнцыях, тэхніка накіравана на выяўленне канкрэтных прафесійных сітуацый і развіццё ўмення аналізаваць іх з розных бакоў.
Будучыя спецыялісты па сацыяльнай працы павінны былі апісаць узніклую падчас прафесійнай падрыхтоўкі праблему, сфармуляваць задачу, якую трэба было вырашыць, апісаць свае дзеянні па вырашэнні гэтай задачы і расказаць пра вынікі, да якіх гэтыя дзеянні прывялі. Для вызначэння наяўнасці розных кампетэнцый існуюць розныя тыпы пытанняў, якія распрацоўваюцца спецыялістамі ў гэтай галіне.
Задумаліся студэнты і над тым, якіх людзей найбольш ахвотна бяруць на працу, на добрую пасаду і чаму. Чаму людзі знаходзяць добрую працу? Навошта людзі імкнуцца зрабіць кар’еру?
Навучаючыся складанню рэзюмэ, студэнты даведаліся аб 10 галоўных памылках у рэзюмэ, сярод якіх памылкі, нязграбнасць выкладу, бязглуздыя мэты, лішнія падрабязнасці, завышаная самаацэнка, адкрытая хлусня і інш.
У ходзе палілогу ўдзельнікамі трэнінгу былі сфармуляваны ключавыя і другарадныя кампетэнцыі спецыяліста па сацыяльнай працы, сярод якіх – эмпатыя, памяркоўнасць, тактоўнасць, цікавасць і павага да іншага чалавека, а таксама названы якасці, якія перашкаджаюць эфектыўнасці прафесійнай дзейнасці па гэтай спецыяльнасці: адсутнасць арганізатарскіх здольнасцей, адсутнасць павагі да людзей, агрэсіўнасць, гідлівасць, эгаістычнасць, няздольнасць да суперажывання, безадказнасць.
Студэнты адказалі на пытанні: «Чаму вы абралі менавіта гэтую спецыяльнасць? Ці знаёмыя вы з прафесіяграмай спецыяліста па сацыяльнай працы? Якія крокі вы робіце ўжо сёння, каб стаць паспяховым спецыялістам?», а таксама звярнулі ўвагу на дрэс-код спецыяліста па сацыяльнай рабоце.
У ходзе трэнінгу студэнты вучыліся паводзіць сябе на стрэс-інтэрв’ю з працадаўцам, на якім ствараецца нестандартная, напружаная, некамфортная для кандыдата атмасфера, што дапамагае вызначыць узровень стрэсаўстойлівасці і здольнасці да адаптацыі ў будучай прафесіі. Гэта якасць з’яўляецца вельмі важнай для спецыялістаў па сацыяльнай працы.
Трэнінг быў праведзены ў рамках праекта «Стварэнне трансгранічнай сеткі ўніверсітэцкіх цэнтраў прафесійнага і кар’ернага кансультавання для павышэння канкурэнтаздольнасці выпускнікоў на рынках працы Украіны і Беларусі».
Кавалевіч Марыя Сцяпанаўна,
кіраўнік Цэнтра прафесійнага і кар’ернага кансультавання