-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 37-01-29 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by - Паслугi
У імя дабра!
8 мая 2018 года ў БрДУ імя А.С. Пушкіна адбылося агульнаўніверсітэцкае мерапрыемства, прысвечанае Сусветнаму дню Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца. З прывітальным словам на ім выступіла прарэктар па выхаваўчай працы Таццяна Сакалова – адзін з самых актыўных валанцёраў БрДУ. Яна адзначыла, што добраахвотнасць, чалавечнасць і спагадлівасць – тры кіты, на якіх выбудоўваецца работа Чырвонага Крыжа.
Старшыня Брэсцкай гарадской арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа Ніна Саванеўская ўзгадала гісторыю свята і падзякавала ўсім добраахвотнікам нашага ўніверсітэта за супрацоўніцтва ў імя дабра.
Аказанне дапамогі ў надзвычайных сітуацыях, дапамога бежанцам і асобам, якія шукаюць прыстанішча, правядзенне дабрачынных акцый і аказанне адраснай дапамогі ўразлівым катэгорыям насельніцтва – далёка не поўны пералік напрамкаў дзейнасці Міжнароднага руху Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца. Прадстаўнікі арганізацыі па ўсім свеце паўтараюць учынкі доктара Анры Дзюнана, па ініцыятыве якога яшчэ ў XIX стагоддзі пачалі стварацца групы медыкаў-добраахвотнікаў. І пакуль вакол іх будуць збірацца такія ж неабыякавыя людзі, жыццё на планеце будзе праходзіць пад знакам узаемадапамогі і дабрыні.
Юлія Воўк, рэдактар студэнцкага клуба