-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 37-01-29 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by - Паслугi
Самбісты ідуць у бой!
З 25 па 27 красавіка ў Мінску прайшлі фінальныя спаборніцтвы Рэспубліканскай універсіяды-2018 па барацьбе самба. У спартыўнай зале УА «Акадэмія ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь» сабраліся студэнты-спартсмены з 28 ВНУ Беларусі.
Самба (самаабарона без зброі) – адносна малады, але даволі папулярны від спартыўнага адзінаборства. Самба ўзнікла ў 1930-я гады ў СССР як комплексная сістэма самаабароны, распрацаваная інструктарамі і трэнерамі таварыства «Дынама» для падрыхтоўкі афіцэраў НКУС і ваеннаслужачых унутраных войскаў. Афіцыйнай датай нараджэння самба прынята лічыць 16 лістапада 1938 года, калі Спарткамітэт СССР уключыў самба ў лік відаў спорту, што культывуюцца ў СССР.
Асновай тэхнічнага арсеналу самба служыць комплекс найбольш эфектыўных прыёмаў і тактык, адабраных з розных відаў спартыўных адзінаборстваў, баявога мастацтва і нацыянальнай барацьбы многіх народаў свету: армянскай (кох), азербайджанскай (гюлеш), узбекскай (ўзбекча кураш), грузінскай (чидаоба), татарскай (корэш), башкірскай (башкортса көрәш), бурацкай (Бухэ Барилдаан); малдаўскай (трынта), фінска-французскай, вольна-амерыканскай, швейцарскай, англійскай барацьбы ланкашырскага і камберлендскага стыляў, японскіх дзюдо і сумо, а таксама іншых відаў адзінаборстваў. Разам з прыёмамі барацьбы самба ўвабрала ў сябе і маральныя прынцыпы народаў, якія перадалі самба частку сваёй культуры.
Лік прыёмаў у арсенале самба бесперапынна прырастае па меры развіцця гэтага віду спартыўнага адзінаборства. Такая сістэма, накіраваная на пошук усяго перадавога і мэтазгоднага, легла ў аснову філасофіі самба – філасофіі пастаяннага развіцця, абнаўлення, адкрытасці да ўсяго лепшага. Самба – не толькі від спартыўнага адзінаборства і сістэма процідзеяння саперніку без прымянення зброі, але і сістэма выхавання, якая спрыяе развіццю маральна-валявых якасцяў, патрыятызму і грамадзянскасці.
Па выніках спаборніцтваў студэнты нашага ўніверсітэта двойчы выходзілі на п’едэстал гонару:
- III месца ў вагавой катэгорыі 80+ заняла Сыса Вольга (2 курс, факультэт фізічнага выхавання);
- III месца ў вагавой катэгорыі 90 кг заняў Гарбаты Аляксандр (1 курс, факультэт фізічнага выхавання).
Віншуем рабят і трэнераў каманды, старшых выкладчыкаў кафедры лёгкай атлетыкі, плавання і лыжнага спорту Ігара Іосіфавіча Глебіка і Віктара Віктаравіча Лісюка, з гэтымі даволі значнымі перамогамі!!!
Інфармацыю падрыхтавала Ірына Кузьміч (філалагічны факультэт)
па матэрыялах факультэта фізічнага выхавання і спартклуба