-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 37-01-29 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by - Паслугi
Рэгіянальны навукова-метадычны семінар «Праблемы лінгвадыдактыкі ў святле новай адукацыйнай парадыгмы»
4 красавіка 2018 года адбыўся чарговы Рэгіянальны навукова-метадычны семінар «Праблемы лінгвадыдактыкі ў святле новай адукацыйнай парадыгмы», які штогод арганізуецца кафедрай агульнага і рускага мовазнаўства. На семінары прысутнічалі больш за 30 настаўнікаў-філолагаў горада Брэста і вобласці.
У гэтым годзе семінар быў прысвечаны праблемным пытанням вывучэння сінтаксісу ў сярэдняй школе. Асноўны даклад «Актыўныя працэсы ў сінтаксісе сучаснай рускай літаратурнай мовы» зрабіла загадчык кафедры агульнага і рускага мовазнаўства, кандыдат філалагічных навук, дацэнт Вольга Барысаўна Пераход. Настаўнік-славеснік СШ № 29 г. Брэста Таццяна Фёдараўна Барысюк падзялілася сваім багатым вопытам вывучэння сінтаксісу з вучнямі 5 класа з апорай на вывучанае ў пачатковай школе. Цікавасць у прысутных выклікала выступленне настаўніка-філолага СШ № 15 г. Брэста Галіны Антонаўны Дэкола, якая вызначыла праблемныя зоны вывучэння сінтаксісу ў 8–9 класах. Пра тое, як няпроста праходзіць паглыбленне і пашырэнне ведаў і ўменняў вучняў па раздзеле «Сінтаксіс» у 11 класе, гаварыла настаўніца рускай мовы і літаратуры абласнога ліцэя імя П.М. Машэрава Галіна Міхайлаўна Макарэвіч. Праблемы падрыхтоўкі вучняў да ЦТ па рускай мове і магчымыя шляхі іх вырашэння прапанаваў прысутным старшы выкладчык кафедры агульнага і рускага мовазнаўства Андрэй Аляксандравіч Пасохін.
Падводзячы вынікі працы семінара, загадчык кафедры агульнага і рускага мовазнаўства Вольга Барысаўна Пераход адзначыла, што вывучэнне сінтаксісу як вышэйшага ўзроўню мовы і моўных адзінак у сістэмна-функцыянальным аспекце з’яўляецца важным складнікам працы настаўніка-славесніка для фарміравання маўленчай і камунікатыўнай кампетэнцый вучняў; гэтая праца вядзецца ў школе на ўзроўні сучаснага стану лінгвістычнай навукі, грунтуецца на навуковым патэнцыяле вядучых сінтаксічных накірункаў.
На завяршэнне семінара для гасцей-славеснікаў была арганізавана экскурсія па факультэце.
Пісарук Г.В., кандыдат педагагічных навук,
дацэнт кафедры агульнага і рускага мовазнаўства