-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 37-01-29 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by - Паслугi
У БрДУ выбралі «Міс Фізмат–2018»
21 сакавіка 2018 года ў нашым універсітэце адбыўся конкурс артыстычнага майстэрства, прыгажосці і грацыі «Міс Фізмат–2018». У ім удзельнічалі шэсць чароўных студэнтак фізіка-матэматычнага факультэта. Праграма конкурсу ўключала ў сябе інтэлектуальныя і творчыя іспыты, якія кожная з удзельніц годна пераадолела.
Першым конкурсным заданнем стала візітоўка «Што б пра мяне напісалі на Вікіпедыі», падчас якой кожная дзяўчына пастаралася раскрыць сябе як рознабаковую асобу. Этап «Інтэлектуальны» ўдзельніцы прайшлі зараней, таму з нецярпеннем і хваляваннем чакалі на сцэне яго вынікаў.
Традыцыйным выпрабаваннем падобных мерапрыемстваў стала выказванне любові да роднага факультэта. Этап «Фізмат – гэта сіла, або прызнанне ў любві факультэту» паказаў, што ўсе ўдзельніцы кожны дзень з задавальненнем прыходзяць на заняткі і скрупулёзна складаюць праграмы, рашаюць задачы і знаходзяць невядомыя пераменныя ва ўраўненнях.
У туры «За ці супраць?» удзельніцы падзяліліся сваімі думкамі па прапанаваных сцвярджэннях і паказалі навыкі імправізацыі. А ў «Творчым конкурсе» дзяўчаты прадэманстравалі свае вакальныя, танцавальныя і іншыя здольнасці.
На гэтай ноце конкурс завяршыўся. Пасля канцэртнай праграмы, падрыхтаванай студэнтамі ўніверсітэта, журы абвясціла вынікі: звання «Міс Фізмат–2018» была ўганаравана Анастасія Аверчанка. Яна ж стала пераможцам анлайн-галасавання і атрымала намінацыю «Міс Фізмат Анлайн–2018». І віцэ-міс фізмат стала Дзіяна Буцкевіч, а II віцэ-міс фізмат – Сафія Удавенка. Астатнія намінацыі размеркаваліся наступным чынам:
- «Гарачае сэрца фізмата» – Аліна Чырук;
- «Прыемнае знаёмства» – Таццяна Ятчук;
- «Майстар сваёй справы» – Таццяна Шастакевіч.
Спонсары і партнёры конкурсу, нацешыўшыся прыгажосцю, грацыяй і артыстызмам дзяўчат, уручылі ім падарункі.
Ірына Кузьміч, філалагічны факультэт