-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 37-01-29 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by - Паслугi
Рэспубліканская ўніверсіяда па бадмінтоне
У перыяд з 13 па 16 сакавіка ў Мінску ў спецыялізаванай зале ГА «Беларуская федэрацыя бадмінтона» прайшлі фінальныя спаборніцтвы Рэспубліканскай універсіяды–2018 па бадмінтоне. У турніры прынялі ўдзел зборныя каманды студэнтаў з 16 устаноў вышэйшай адукацыі. Кожная каманда складалася з чатырох спартсменаў – двух юнакоў і дзвюх дзяўчат. У праграму спаборніцтваў універсіяды па бадмінтоне, які, дарэчы, з’яўляецца адным з трох самых цяжкіх па фізічных нагрузках гульнявых відаў спорту, уваходзілі спаборніцтвы ў адзіночных катэгорыях сярод мужчын, адзіночных катэгорыях сярод жанчын, парных катэгорыях і мікстах.
Бадмінтон стаў алімпійскім відам спорту ў 1992 годзе. Упершыню ў праграму Рэспубліканскай універсіяды ён быў уключаны ў 2015 годзе, але тады з-за адсутнасці спартсменаў па гэтаму віду спорту наш універсітэт каманду не выстаўляў. У 2016 годзе няпоўная каманда нашага ўніверсітэта заняла ганаровае 4-е месца сярод устаноў вышэйшай адукацыі Беларусі.
У гэтым годзе каманду нашага ўніверсітэта прадстаўлялі:
- Вярбіцкая Мар’яна, майстар спорту (факультэт фізічнага выхавання, 3 курс);
- Кузьміцкі Дзмітрый, майстар спорту (факультэт фізічнага выхавання, 2 курс).
Па выніках спаборніцтваў рабяты перамаглі ў сваіх адзіночных разрадах, а таксама падняліся на найвышэйшую прыступку п’едэстала гонару ў міксце.
Мы ад усёй душы жадаем рабятам поспехаў і далейшых перамог на спаборніцтвах!!! Малайцы!!!
Інфармацыю падрыхтавала Ірына Кузьміч (філалагічны факультэт)
па матэрыялах факультэта фізічнага выхавання і спартклуба