-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 37-01-29 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by - Паслугi
У БрДУ адкрыўся Фестываль замежных студэнтаў
Старт VIII Фестывалю замежных студэнтаў у нашым універсітэце быў дадзены 19 лютага. З прывітальным словам на адкрыцці выступіла прарэктар па выхаваўчай працы Т.В. Сакалова. Таццяна Васільеўна адзначыла значнасць фестывалю, выказала ўпэўненасць у тым, што з году ў год ён будзе станавіцца ўсё лепшым і збіраць усе большую колькасць удзельнікаў і гледачоў,
а таксама пажадала ўсім паспяховай і плённай працы на розных фестывальных пляцоўках. А іх, трэба заўважыць, нямала: выставы, інтэлектуальныя гульні, кулінарныя конкурсы, брэйн-рынгі і віктарыны – вось няпоўны пералік формаў шматлікіх мерапрыемстваў, якія пройдуць да 28 лютага.
Затым адбылася канцэртная праграма, на якой сваімі музычнымі нумарамі гледачоў радавалі не толькі замежныя навучэнцы, але і беларускія студэнты. І гэта не дзіўна, бо адна з мэтаў фестывалю – згуртаванне моладзі з розных краін. А творчасць і ёсць тая сіла, якая збліжае і яднае.
Юлія Воўк, рэдактар студэнцкага клуба