-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 37-01-29 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by - Паслугi
Робін Гуд з нашага ўніверсітэта
18-21 студзеня ў лёгкаатлетычным манежы г. Брэста адбыўся 23 адкрыты рэспубліканскі турнір па стральбе з лука «Калядныя сустрэчы». Урачыстае адкрыццё спаборніцтваў адбылося 18 студзеня. У спаборніцтвах прынялі ўдзел 80 спартсменаў з усіх абласцей Беларусі. Сярод выступоўцаў былі як члены нацыянальнай зборнай, так і перспектыўны спартыўны рэзерв. Спаборніцтвы праходзілі ў асабістым і камандным заліку і з’яўляліся адборачнымі да чэмпіянату рэспублікі. Для напрацоўкі вопыту і спаборніцкай практыкі ў Брэст упершыню прыехалі лучнікі з Казахстана – лепшыя спартсмены сваёй краіны, якія ствараюць годную канкурэнцыю не толькі беларускім атлетам, але і сваім сапернікам на спаборніцтвах еўрапейскага і сусветнага ўзроўню.
На гэтым турніры студэнт 1-га курса факультэта фізічнага выхавання нашага ўніверсітэта Калядзіч Мікіта ў напружанай барацьбе заняў 3-е месца сярод юніёраў і 2-е месца ў складзе каманды «БОКЦР-1» у практыкаванні «МІКСТ».
Дарэчы, Мікіта з’яўляецца пастаянным прызёрам абласных і рэспубліканскіх спаборніцтваў, што сведчыць аб вялікім патэнцыяле нашага маладога спартсмена.
Мы ад усёй душы віншем Мікіту з чарговай перамогай
і жадаем яму вялікіх спартыўных поспехаў у будучыні!!!
Спартыўны клуб