-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 37-01-29 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by - Паслугi
Інфармацыйна-метадычная выстава, прысвечаная Сусветнаму дню барацьбы са СНІДам
З 1 па 4 снежня 2017 года выкладчыкамі кафедры педагогікі сацыяльнай і пачатковай адукацыі псіхолага-педагагічнага факультэта і студэнтамі, якія навучаюцца па спецыяльнасці «Сацыяльная педагогіка», была праведзена інфармацыйна-метадычная выстава, прысвечаная Сусветнаму дню барацьбы са СНІДам. Мэта выставы – прыцягненне ўвагі студэнцкай моладзі да праблемы ВІЧ/СНІД і фарміраванне этычных нормаў у адносінах студэнтаў да ВІЧ-інфіцыраваных людзей і хворых СНІДам.
На інфармацыйна-метадычнай выставе былі паказаны самыя разнастайныя экспанаты, тэматычна звязаныя з праблемамі ВІЧ/СНІД: студэнцкія праекты, буклеты, распрацоўкі інтэрактыўных гульняў для правядзення прафілактычных мерапрыемстваў па праблеме ВІЧ/СНІД сярод непаўналетніх, флаеры, малюнкі, паштоўкі і нават посуд. У рамках выставы была арганізавана віктарына «А ці ўсё Вы ведаеце пра ВІЧ/СНІД?», у якой прынялі ўдзел усе неабыякавыя да праблемы наведвальнікі выставы.
Прыемна ўсведамляць, што на псіхолага-педагагічным факультэце працуюць і вучацца людзі, якія разумеюць усе складанасці, звязаныя з пандэміяй ВІЧ/СНІДу, і гатовыя прымаць прафілактычныя меры па недапушчэнні распаўсюджвання гэтай хваробы ў нашым грамадстве.
Г.М. Ткачук, старшы выкладчык
кафедры педагогікі сацыяльнай і пачатковай адукацыі