-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 37-01-29 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by - Паслугi
ITE-2017 – будучыня надыходзіць сёння
Запрашаем наведаць I Міжнародную выставу-форум ITE-2017 «Інфармацыйныя тэхналогіі ў адукацыі», што адбудзецца 29-30 лістапада ў г. Мінску.
ITE-2017 праводзіцца ў мэтах садзейнічання выкарыстанню і пашырэнню інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій у сістэме адукацыі і стане найбуйнейшай пляцоўкай для адкрытага дыялогу больш за 3000 удзельнікаў: прадстаўнікоў органаў кіравання сістэмы адукацыі, сусветных пастаўшчыкоў інфармацыйных тэхналогій, устаноў адукацыі.
Галоўнымі арганізатарамі выставы-форуму выступаюць Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь сумесна з Галоўным інфармацыйна-аналітычным цэнтрам Міністэрства адукацыі. Спонсары і партнёры ITE-2017: кампаніі Softline, ZTE, MTC, Velcom, beCloud, Microsoft, Банк Развіцця, БДПУ і інш.
На ITE-2017 выступяць беларускія і замежныя спікеры – прадстаўнікі кампаній Apple, Microsoft, beCloud, Springer Nature, Асбіс, устаноў адукацыі БДПУ, БДУІР, БДУ, БДТУ, Навуковай бібліятэкі БНТУ, Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і інш.
ITE-2017 арыентавана не толькі на кіраўнікоў дзяржаўных органаў, прадстаўнікоў IT-кампаній, выкладчыкаў, але і на актыўную моладзь, якая зацікаўлена ў развіцці і выкарыстанні сучасных IT-тэхналогій у адукацыйным працэсе.
У рамках выставы-форуму пройдзе мноства семінараў-прэзентацый, майстар-класаў, трэнінгаў і круглых сталоў. Акрамя таго, наведвальнікі змогуць азнаёміцца з самымі новымі распрацоўкамі ў галіне адукацыі вядучых IT-кампаній.
Для ўсіх наведвальнікаў ITE-2017 будуць арганізаваны анлайн-турніры па наступных тэмах: славутасці Беларусі; правільныя пісьмо і маўленне; праверка лагічнага мыслення і эрудыцыі; забаўляльныя турніры (сучасная музыка, кіно) і інш. Пры рэгістрацыі кожны ахвотны атрымае картку ўдзельніка турніру з усёй неабходнай інфармацыяй.
Выстава-форум будзе праходзіць у Falcon Club (г. Мінск, пр. Пераможцаў, 20). Наведаць ITE-2017 можа любы ахвотны, папярэдне прайшоўшы бясплатную рэгістрацыю на сайце ite.unibel.by.
Аддзел рэалізацыі міжнародных праектаў
Установы «Галоўны інфармацыйна-аналітычны цэнтр
Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь»